Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.03.18

“Гуканне вясны”

З мэтай адраджэння народных традыцый і выхавання павагі да сваёй малой радзімы 17 сакавіка 2018 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева” праводзілася тэатралізаванае прадстаўленне.

“Гуканне вясны”

 

З мэтай адраджэння народных традыцый і выхавання павагі да сваёй малой радзімы 17 сакавіка 2018 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева” праводзілася тэатралізаванае прадстаўленне.

Вучні I-IVкласаў да свята “Гуканне вясны” падрыхтавалі песні-вяснянкі, птушак з паперы, якіх вешалі на дрэвах, ладзілі беларускія народныя гульні. У госці да дзяцей завітала “Вясна”.

Пасля свята дзеці з задавальненнем пілі чай з “жаваранкамі”, якія выпяклі іх матулі і бабулі.

Вучні V-VIIIкласаў правялі фальклорна-экалагічнае свята “Саракі”, прымеркаванае да 22 сакавіка, калі, згодна павер’ям нашых продкаў, пачынаецца сапраўдная вясна. Напярэдадні свята вучні выраблялі птушак, завучвалі песні-вяснянкі і заклічкі.

Дзяўчаты і хлопцы сабраліся на адкрытым месцы. Дзяўчаты спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну і развітваліся з халоднай зімой, і вадзілі карагоды. Спевы суправаджаліся падкідваннем уверх папяровых птушак — жаўрукоў, кулікоў, галубоў.  

Звычай падкідаць птушак павінен быў паскорыць прылёт «сарака выраяў», а значыць, і прыход цяпла. Потым сярод дзяўчат была выбрана “вясноўка” – самая прыгожая дзяўчына. На галаву ёй надзелі вянок і праспявалі ў яе гонар песню.

Старэйшыя класы праводзілі даследванне ў этнаграфічным кутку “Спадчына”. Даведаліся аб асаблівасцях традыцый, звычаяў, абрадаў сваёй мясцовасці і народнай культуры Кіраўскага раёна.

Праводзіліся заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, кансультацыі для бацькоў па вучэбных прадметах.

Усяго прысутных ва ўстанове адукацыі 17 сакавіка 2018 г. –                 81 вучань (78 %): I-IVкласы – 24 (23 %); V-VIIIкласы – 31(30%); IX-XI класы – 26 (25%).

Фотаматэрыялы