22.04.2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Кіраўска” адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Фарміраванне і развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры: тэорыя і практыка”.
На паседжанні былі разгледжаны пытанні“Фарміраванне і развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на занятках па беларускай мове і літаратуры”, “Міжнародныя даследаванні вучэбных дасягненняў вучняў. Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (РІSА): гісторыя, змест, значэнне”.
У ходзе практычнай часткі педагогі падбіралі да твораў заданні, якія маюць на мэце развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў. Прааналізаваны вынікі алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” сярод вучняў V-VIII класаў.