Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

02.09.20

Дар’я Ананіч – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

У Мінску, у галерэі сучаснага мастацтва “У” прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Пераможцай у старэйшай групе стала навучэнка "Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска" Дар’я Ананіч (кіраўнік І.В.Стальмакова).

У фінальным выступленні прынялі ўдзел 15 школьнікаў з усіх абласцей нашай краіны. Магілёўскую вобласць прадстаўлялі 4 удзельнікі ў розных узроставых групах.

У фінале Дар’я прачытала ўрывак з паэмы “Марыйка” магілёўскага аўтара Алеся Казекі, ураджэнца Кіраўскага раёна. Твор распавядае пра трагедыю, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Боркі на Кіраўшчыне, калі фашысцкімі карнікамі былі закатаваны і спалены жывымі больш 2 тысяч мірных жыхароў. Гэтая тэма актуальная ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама прымеркаванага да знамянальнай даты адкрыцця ў Борках пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.   

Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, кубкамі і каштоўнымі прызамі.

Дарэчы, Дар’я ўжо спрабавала свае сілы ў конкурсе “Жывая класіка” ў 2018 годзе і заняла ў фінале 3 месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Тады яна дэкламавала верш Ганны Міклашэвіч “За цябе, мая вёска, малюся!”, раскрываючы тэму малой радзімы.

І вось – вышэйшая прыступка п’едэсталу гонару! Шчыра віншуем Дар’ю з перамогай і жадаем поспехаў у вучобе, новых творчых дасягненняў!

Фотаматэрыялы