Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.10.2020

Вучань - адлюстраванне свайго настаўніка

Першая нядзеля кастрычніка. Дзень настаўніка. Для многіх ён мае асаблівае значэнне, падштурхоўвае акунуцца ва ўспаміны з дзяцінства і прыгадаць свайго педагога. Свайго – гэта значыць такога, які пакінуў у душы след дабрыні і святла, з якім заўсёды прыемна сустракацца, якому з радасцю расказваеш пра свае ўзлёты і падзенні, якога ставіш у прыклад іншым.

Пра сваіх любімых настаўнікаў  расказалі выпускнікі навучальных устаноў раёна розных год.
Напрыклад, школьнае жыццё Таццяны Яўсеевай з Мышкавіч падарыла ёй педагога, які ў выніку стаў сапраўдным сябрам, – Лілію Царанок. Таццяна расказала: “Лілія Генадзьеўна вучыла дзяцей беларускай граматыцы і адкрывала свет айчыннай літаратуры, калі я была вучаніцай Мышкавіцкай СШ. Яна на ўсё жыццё застаецца для мяне прыкладам для пераймання як педагог, чалавек, жанчына, маці. Менавіта Л.Г.Царанок прывіла мне любоў да роднай мовы і літаратуры. Гледзячы на яе, я марыла таксама стаць настаўнікам. Аднак Лілія Генадзьеўна разгледзела ў ва мне задаткі журналіста і параіла паспрабаваць сябе ў гэтым накірунку. Дзякуючы яе парадам, зараз я займаюся любімай справай, творчасцю. Часта сустракаюся з ёй па рабоце, і гэтыя сустрэчы для мяне заўсёды радасныя і доўгачаканыя. Дзякую ёй за веру ў мае здольнасці і падтрымку!”

Яшчэ адным таленавітым прадстаўніком педагагічнага калектыву СШ №1 з’яўляецца настаўнік прадмета “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца” Алена Пархамовіч. Яна неаднаразова станавілася гераіняй нашых публікацый. У настаўніцкай дзейнасці Алена Уладзіміраўна – 21 год. Падрыхтавала 3-х пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца”. У 2013 годзе яе вучаніцы Марына Заркевіч і Юлія Багданава былі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Добрасумленная праца А.У.Пархамовіч адзначана прэміяй фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў.

Марына Заркевіч, якая закончыла школу ў 2014 годзе, таксама захацела падзяліцца ўспамінамі аб сваёй любімай настаўніцы: “Удзельнічаць у алімпіядзе па працоўным навучанні я пачала з 7 класа. Алена Уладзіміраўна заўсёды прыкмячае зацікаўленасць у яе прадмеце і развівае вучня ў патрэбным накірунку. Менавіта яна прапанавала мне паспрабаваць свае сілы. Першы наш алімпіядны вопыт прынёс Дыплом II ступені на раённым узроўні, пасля чаго нам абедзвюм спыніцца было ўжо немагчыма.
У прадмеце мне падабалася ўсё: вязаць, шыць, вышываць, вучыцца чамусьці новаму, удасканальваць свае навыкі. Алена Уладзіміраўна падтрымлівала ва ўсіх пачынаннях і імкненнях, з радасцю дапамагала. Яна была для мяне генератарам ідэй, прыдумвала нашы новыы алімпіядныы праекты, якія ў выніку станавіліся пераможнымі. У працэсе падрыхтовак да ўдзелу ў алімпіядах многае мы рабілі ў яе свабодны ад работы час.
Я лічу, што А.У.Пархамовіч разгледзела і поўнасцю рэалізавала мой патэнцыял, а таксама навучыла мяне акуратнасці, цярплівасці, вытрымцы. Не толькі перадала мне свае веды, але і стала “другой маці”.

Роля настаўніка ў жыцці вучня – неацэнная. Як бачна з успамінаў нашых суразмоўцаў, таленавіты педагог здольны не толькі выкладаць агульнаадукацыйны матэрыял на ўроках, але і вучыць дзяцей быць смелымі, упэўненымі ў сваіх сілах, не баяцца выказваць думкі, разважаць, а яшчэ ўмее быць старэйшым сябрам і дарадчыкам. Прызнанне вучня ў любові да свайго педагога – вышэйшая адзнака яго прафесійнай дзейнасці і чалавечых якасцяў.

Фотоматериалы