Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.07.2020

Дарья Ананич - финалистка республиканского конкурса "Живая классика"

Выхаванка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (кіраўнік І.В.Стэльмакова), вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Кіраўска Дар’я Ананіч выйшла ў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы. Гэта сумесны праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які накіраваны на пошук і падтрымку таленавітай моладзі.

Пачынаючы з 2017 года, конкурс праводзіцца кожны год і збірае для ўдзелу юных чытальнікаў нацыянальнай паэзіі з розных рэгіёнаў Беларусі. Традыцыйна яго вынікі падводзяцца падчас урачыстых мерапрыемстваў у межах Дня беларускага пісьменства, які ў бягучым годзе пройдзе ў Бялынічах.

Сёлета паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» быў наладжаны ў рэжыме онлайн. У творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 15 тысяч таленавітых дзяцей, якія дэкламавалі свае любімыя творы на беларускай мове.  Творчыя нумары,  прадстаўленыя на конкурс, вылучаюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя ўдзельнікі конкурсу надалі тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі, малой радзімы.

Па выніках паўфінала чацвёра прадстаўнікоў Магілёўскага краю, сярод якіх і кіраўчанка Дар’я Ананіч, прадставяць нашу вобласць у фінале конкурсу.

У 2018 годзе Даша таксама ўдзельнічала ў конкурсе і ў фінале заваявала трэцяе месца.

Фотоматериалы