Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.01.2021

Снег, спорт і добры настрой!

Нягледзячы на тое, што каляндарная зіма ўступіла ў свае правы больш месяца таму, у належачае ёй снежнае ўбранне яна апранулася толькі зусім нядаўна.

Багаты снежны покрыў радуе вока і служыць падставай для актыўнага адпачынку на свежым паветры. Асабліва даспадобы сапраўднае зімовае надвор’е дзятве: сняжкі з пухнатага снегу, лепка снегавікоў, катанне з горак, на санках і лыжах – вясёлыя і доўгачаканыя забавы.

Васьмікласнікі ГУО "Сярэдняя школа №2 г.Кiраўска імя К.П.Арлоўскага" разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя С.М.Садоўнікавым падчас урока каталіся на лыжах. Рабяты, адпачыўшыя на канікулах, радуюцца снегу і свежаму паветру, з задавальненнем праводзяць час на двары.

Фотоматериалы