Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Белорусский язык в учреждениях дошкольного образования

 Беларуская мова — высокаразвітая славянская мова з багатым лексічным складам, распрацаванай сістэмай нормаў, якая здольна забяспечыць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства.

Пашырэнне магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 г. № 234 “Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца шляхам унясення звестак пра дзіця ў спісы дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, пры прадастаўленні законнымі прадстаўнікамі дзіцяці дакументаў, названых у пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).

Згодна арт. 58. Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 “Аб зацверджанні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6., 6.7.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У Кіраўскім раёне ў 2017/2018 навучальным годзе функцыяніруюць 4 установы адукацыі з беларускай мовай навучання:

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад в. Барсукі»

barsukisad@tut.by

213946, аг. Барсукі, вул. Цэнтральная, 28а, тэлефон 74161

Кіраўнік: Асташова Аляўціна Мікалаеўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад в. Паўлавічы»

pavlovichi.dsad@tut.by

213945, аг. Паўлавічы, вул. Міра, 1а, тэлефон 73865

Кіраўнік: Мялешкіна Людміла Васільеўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Любоніцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»

lubonichi.kirovsk@tut.by

213930, аг. Любонічы, вул. Маладзёжная, 2а, тэлефон 35182

Кіраўнік: Лазаковіч Ганна Аляксандраўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Стайкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа»

stajkovskijupkdsnsh@mail.ru

213940, аг. Стайкі, вул. Маладзёжная, 2, тэлефон 74214

Кіраўнік: Волкава Алена Іванаўна

 

У адпаведнасці са ст. 77 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў у дзяржаўных установах адукацыі «Яслі-сад в. Барсукі», «Яслі-сад в. Паўлавічы» арганізавана платная адукацыйная паслуга звыш базавага кампанента «Дзіцячае ручное ткацтва», што спрыяе далучэнню выхаванцаў старэйшай групы да аднаго з відаў традыцыйнага нацыянальнага мастацтва.