У 6-ы школьны дзень да Дня прававой інфармацыі ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў V - VII класаў быў праведзены час пытанняў і адказаў па тэме «Мае правы і абавязкі» пад кіраўніцтвам Карпавай М.В.
Дзеці актыўна прымалі ўдзел ў бяседзе, адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі. Пасля бяседы навучэнцы зрабілі вынік, што ведаць свае правы і абавязкі павінен кожны грамадзянін.
Сярод навучэнцаў – VIII-IX класаў быў праведзены круглы стол «Знаёмства з адміністрацыйным кодэксам РБ: адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх», пад кіраўніцтвам Гарыст С.І. У ходзе абмену думкамі навучэнцы падзяліліся на тры групы: абвінавачванне, абарона і падсудныя. Суддзя пазнаёміў прысутных з артыкуламі Адміністрацыйнага кодэкса РБ, за парушэнне якіх прадугледжана пакаранне непаўналетніх з 14 гадоў і асноўнымі відамі адміністрацыйных спагнанняў за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў.
У рамках акцыі «Чысты лес - 2018» праходзіла акцыя «Помнік». Навучэнцы V –VII класаў разам з педагогам-арганізатарам удзельнічалі ў ўборцы тэрыторый, прылеглых да мемарыяльных комплексаў і памятных месц.
Працавала аб’яданне па інтарэсах «Скарбніца».
Праводзіліся факультатыўныя заняткі для вучняў IXкласа і кансультацыі па вучэбных прадметах «Хімія» і «Беларуская мова» для навучэнцаў VIIIі VI класаў.
Навучэнцы I – VIIкласаў наведалі нядзельную школу.
Усяго ва ўстанове адукацыі на 20.10.2018 прысутнічала 25 навучэнцаў (45%).
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Н.В. Аўсянік