16.03.2020 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Любоніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Вучэбныя заняткі па беларускай літаратуры: прадметная кампетэнцыя настаўніка”.
З задавальненнем удзельнікі наведалі пазакласнае мерапрыемства, якое адбылося ў этнаграфічным музеі «Спадчына».
На паседжанні былі разгледжаны пытанні “Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай літаратуры”, “Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры”.