Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2021

Традыцыйная ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь у рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Цэнтры вольнага часу ў межах Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь юным жыхарам раёна – лепшым прадстаўнікам навучальных устаноў, якія вылучаюцца заслугамі ў вучобе, спартыўным, творчым і грамадскім жыцці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый раёна, бацькі, настаўнікі і сябры юных кіраўчан.
У прывітальнай прамове Галіна Слабоднікава адзначыла, што ўжо больш за чвэрць стагодззя Рэспубліка Беларусь, грунтуючыся на Канстытуцыі, паступальна развіваецца і ўмацоўваецца як дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Галоўная ідэя Асноўнага закона – дзяржава павінна служыць грамадству, людзям і працаваць на дабрабыт і поспех кожнага з яго грамадзян.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, Галіна Слабоднікава падкрэсліла: “Сёння ў гэтай зале знаходзяцца рабяты, якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскіх справах. Я ўпэўнена, што самыя вялікія перамогі ў вас яшчэ наперадзе. Вы – надзея і будучыня нашай краіны. Ад вашых асабістыхмэтанакіраванасці і працавітасці залежыць, якіх вышынь вы і вашы равеснікі зможаце дасягнуць у будучым”.
Любоў да Радзімы пачынаецца з павагі да бацькоў. З юных год мы ўбіраем у сябе пачуцці гонару, адданасці сваёй сям’і. Ад імя бацькоў слова трымала Таццяна Цяшаева: “Дарагія рабяты, вамі пройдзена яшчэ адна жыццёвая прыступка – вы сталі дарослымі. Даражыце званнем грамадзяіна Рэспублікі Беларусь, будзьце дастойнымі яго. А мы – вашы бацькі – упэўнены, што вы вырасціце добрымі людзьмі і дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.
Жадаю вам удачы ва ўсіх пачынаннях, здароўя, адвагі, рашучасці, упэўненасці ў сабе. Няхай на вашым шляху ўсё складзецца добра!”.
Затым адбылася ўрачыстая цырмонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Іх атрымалі вучні ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Кіраўска" Максім Харытонаў, Павел Клімовіч, Мілана Дзятлава, Вікторыя Печань, Таццяна Катлінская, Марыя Бяляўская, Яна Бяляўская, Ангеліна Ягорава, Анастасія Ярыгіна, Маргарыта Фірагіна, Аліна Цітарэнка, Яўгенія Лях, Анастасія Галдабаева, Ілья Лебедзеў, Анастасія Пінчук і Юліанна Турловіч, а таксама рабяты з ДУА "Сярэдняя школа  №2 імя К.П.Арлоўскага", ДУА "Любоніцкі НПК ДССШ" і ДУА "Дабаснянскі ВПК НССШ" Ілья Лавіцкі, Мікіта Куцянкоў, Уладзіслава Бяляўская, Маргарыта Лазаковіч, Паліна Сямёнава, Іван Цяшаеў, Аніта Шарстабаева, Ніка Лосева, Міхаіл Аўсянік, Агнеса Герасімовіч.
Слова было прадастаўлена Паліне Сямёнавай: “Атрыманне пашпарта з’яўляецца першым крокам у дарослае жыццё. Я лічу гэта важнай падзеяй, бо гэты дакумент – сімвал грамадзянства. Ён выклікае пачуццё гонару за прыналежнасць да сваёй Радзімы, роднай зямлі. Мы добра разумеем, у які напружаны і складаны перыяд у гісторыі Рэспублікі Беларусь мы становімся яе грамадзянамі. Таксама мы добра разумеем, што наша жыццё, свабода, правы, надзеі абаронены дзяржавай. Мы маем магчымасць вучыцца, развіваць свае здольнасці, выбіраць будучыню. Хачу пажадаць сваім аднагодкам ніколі не быць абыякавымі, актыўна ўдзельнічаць у жыцці роднага раёна. У нашых, зараз ужо дарослых, руках – светлая, прыгожая будучыня Беларусі. Будзем добра вучыцца, працаваць, добрымі справамі прыносіць карысць нашай краіне, нашай роднай Кіраўшчыне. ”.
Разам з пашпартамі юным жыхарам раёна ўручылі выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў рабяты з цікавасцю азнаёміліся з матэрыяламі інфармацыйнай выставы “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”, падрыхтаванай бібліятэчнай сістэмай раёна.

Фотоматериалы