Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.05.2021

Кіраўшчына адзначае Дзень Перамогі

У Кіраўскім раёне ў Дзень Перамогі 9 Мая праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя слаўнай даце. Гэта дарагое і свяшчэннае для ўсіх свята, якое аб’ядноўвае ў сабе радасць і смутак, гордасць за нашу гісторыю і жаданне жыць у міры і згодзе. Яно прасякнута пачуццём удзячнасці абаронцам Айчыны за мір, свабоду і незалежнасць. 

Сонечнай раніцай у Кіраўску ля брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, жыхары горада і раёна, госці.

Адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем “Нам завешчаны Памяць і Слава”, прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы выказаў віншаванні з Днём Перамогі, які з’яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці і славы нашага народа, адстаяўшага родную зямлю і вызваліўшага свет ад фашысцкай няволі.

Кіраўнік раёна адзначыў, што гістарычныя падзеі прымушаюць нас атрымліваць сур’ёзныя ўрокі.

Клопат пра бяспеку краіны – гэта важнейшая задача не толькі прафесійнай арміі, але і кожнага грамадзяніна. Мы абавязаны зберагчы галоўнае наша дастаянне – свабоду і незалежнасць, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Ён зрабіў акцэнт на тым, што гістарычная памяць пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне павінна стаць тым фундаментам, які будзе асновай нашага гонару. Асновай, дазваляючай аб’ядноўваць усе пакаленні беларускіх грамадзян. І наш свяшчэнны абавязак – абараніць памяць пра гэтую вайну.

Міхаіл Гулы нагадаў, што падчас цырымоніі адкрыцця мермарыяльнага комплексу ў в.Боркі гэтую думку асабліва падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: “Кожныя новыя пакаленні беларусаў мы будзем расціць, перадаючы ім памяць не толькі пра подзвігі іх продкаў, але і пра боль, які зрабіў наш народ больш моцным, навучыў берагчы мір і спакой. Беларусь будзе памятаць, каб і іншыя краіны не забывалі, хто заплаціў за Вялікую Перамогу самую вялікую цану, вызваліў заваяваныя гітлераўскай Германіяй землі і выратаваў народы ад генацыду”.

Словы ўдзячнасці ў Дзень Перамогі гучаць у адрас ветэранаў вайны, партызан, працаўнікоў тылу. Гісторыя жыцця іх пакалення – сапраўдны прыклад мужнасці, доблесці і духоўнай велічы.

Ад імя маладога пакалення Кіраўшчыны слова трымала вучаніца 10 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Яна Лісоўская: “Мы глыбока паважаем і шануем подзвіг савецкага народа. Подзвіг тых салдат, якія ў крывапралітных баях адстаялі нашу родную зямлю. І ўсіх, хто нястомна набліжаў Дзень Перамогі. Гэты дзень дарагі нам таму, што ён – часцінка кожнай сям’і і сімвалізуе доблесць абаронцаў Айчыны, іх згуртаванасць і сілу народнага духу”.

Яна Лісоўская адзначыла, што моладзь Кіраўшчыны будзе з пакалення ў пакаленне перадаваць веды пра тую вайну, глыбокую ўвагу перад вялікім святам Перамогі, а таксама прымнажаць здабыткі нашай Беларусі.

Дзяўчынкі паднеслі да брацкай магілы лампадкі памяці, сімвалізуючыя непарыўную сувязь пакаленняў. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання. Да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі і кветкі. Па традыцыі, першы кошык з кветкамі памяці – ад кіраўніцтва раёна: старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага і старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай.

Працягнулася свята канцэртам на плошчы горада.

Нібы кадры кінафільма, на сцэне змяняліся карціны з гадоў ваеннага ліхалецця, якія кранальна адлюстравалі культработнікі, самадзейныя артысты раёна, а таксама школьнікі, моладзь – нашчадкі салдат Перамогі. Гучалі знаёмыя ўсім ваенныя песні, іграў духавы аркестр.

У фінале канцэрта любімую ўсімі песню “Дзень Перамогі” разам з удзельнікамі спявала ўся плошча. А ў неба жыццесцвярджальна былі выпушчаны чырвона-зялёныя паветраныя шары як сімвал мірнага жыцця, светлай будучыні нашай роднай Беларусі.

Фотоматериалы