Любіце кніг…бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Так казаў пра кнігі беларускі першадрукар Францыск Скарына.
Традыцыйна, у першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускайга пісьменства. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў. У 2021 годзе афіцыйныя мерапрыемствы прымала Копыль.
Вучні ДУА "Мышкавіцкая сярэдняя школа" таксама не абышлі ўвагай гэтае свята. Аб гэтым расказала настаўнік беларускай мовы і літаратуры установы адукацыі Наталля Баршчова.
Суботнім ранкам, 4 верасня, навучэнцы V і IX класаў сабраліся ў школе і разам з настаўнікам беларускай мовы Н.У.Баршчовай прынялі ўдзел у гістарычнай гульні “Вандроўка па родным краі”.
Вучні сярэдніх класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі зазірнулі ў гісторыю беларускага пісьменства і кнігадруку.
Навучэнцы IX “А” класа разам з выкладчыкам беларускай мовы пазнаёмілі прысутных з жыццём і дзейнасцю славутых асветнікаў Беларусі. Рабяты падзяліліся на каманды, да сябе запрасілі і настаўнікаў. Гульня прайшла крэатыўна і пазнавальна. Навучэнцам цікава было адказваць на пытанні, перакладваць словы на беларускую мову, адгадваць рэбусы, складаць беларускія прымаўкі. Сярод удзельнікаў былі і пераможцы. Гэта каманда “Валошкі” начале з Г.М.Абросімавай.
Актыўнымі былі ўдзельнікі каманд “Люстэрка” і “Рамонкі”.
Пры размове навучэнцы школы выказалі жаданне даведацца яшчэ больш пра культурную спадчыну Беларусі. І гэта радуе! Ёсць стымул, а значыць – патрэбна імкнуцца да большага!