Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2022

“Роднай мовы пералівы” ў школьным аздараўленчым лагеры “Сонейка”

У 2022 годзе ў Беларусі адзначаюць 140-годдзе з дня нараджэння двух песняроў, асабліва знакавых у станаўленні нацыянальнай літаратуры і дарагіх беларускаму народу. Гэта Янка Купала і Якуб Колас.

Віктар Шніп, сучасны беларускі празаік і перакладчык, упэўнены, што творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

         У сярэдняй школе №1 г.Кіраўска распрацаваны план мерапрыемстваў да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа. А святкаванне юбілею пачалося з выхаваўчага мерапрыемства ў школьным аздараўленчым лагеры “Сонейка” “Роднай мовы пералівы”. Вучні другіх класаў знаёмілі сваіх малодшых сяброў з творчасцю Купалы і Коласа з дапамогай тых твораў, якія яны падрыхтавалі. Хтосьці чытаў вершы з падручніка, хтосьці адшукаў творы ў іншых кніжках. Акрамя таго, што адбывалася знаёмства з творамі беларускіх песняроў, выхаванцы лагера вучыліся размаўляць і думаць па-беларуску. 

 

Фотоматериалы