Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.12.2022

У межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

У межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец напярэдадні чароўнага і любімага ўсімі свята – Новага года – завіталі з віншаваннямі і падарункамі да мнагадзетнай сям’і кіраўчан Андрэя і Юліі Харытонавых, якія выхоўваюць двух сыноў і дачушку. Дзесяцікласнік Максім, Яраслаў, які вучыцца ў 2 класе і 3-гадовая Палінка шчыра радаваліся гасцям.

Старшыня райвыканкама пажадала дружнай сям’і Харытонавых сямейнай цеплыні і дабрабыту, ажыццяўлення самых запаветных мар, а дзецям – абавязкова верыць у чароўнасць Новага года. Госці ўручылі падарункі.
Свае віншаванні сям’і Харытонавых адрасавалі начальнік РАНС Сяргей Собаль, дарэчы, Андрэй Сяргеевіч служыць камандзірам аддзялення ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, і загадчык дзіцячага садка №1 Наталля Хахлова.

Фотоматериалы