Вось і адгучалі апошнія акорды аздараўленчага лагера “Карусель”, які працаваў падчас дадатковых канікул, з 20 па 25 лютага, для вучняў 1-2 класаў у СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага.
Цікавым і насычаным было знаходжанне 26 хлопчыкаў і дзяўчынак у лагеры: змястоўныя сустрэчы, вясёлыя гульні, захапляльныя мерапрыемствы розных накірункаў. Аб гэтым рассказала дырэктар лагера Людміла Хурсан.
Найбольш яркія ўражанні ў дзяцей засталіся пасля наведвання імі Кіраўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Яго начальнік Аляксандр Валер’евіч Пінчук правёў цікавую экскурсію, а супрацоўнікі прадэманстравалі дзецям, як працуюць службовыя сабакі і якія каманды яны ўмеюць выконваць.
Не менш цікавымі былі экскурсіі ў кулінарыю, рэдакцыю раённай газеты “Кіравец” і на хлебзавод. Там рабяты пазнаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій, этапамі вытворчасці хлебабулачных вырабаў і атрымалі смачныя пачастункі. Спадзяюся, што гэтыя экскурсіі будуць садзейнічаць беражлівым адносінам дзяцей да хлеба і выхоўваць у іх пашану да прадстаўнікоў розных прафесій.
Цікавую забаўляльную праграму з выхаванцамі лагера правялі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, у цэнтры вольнага часу для іх былі арганізаваны мультпаказы, а ў ЦДАДіМ была наладжана вясёлая дыскатэка.
Зацікавілі дзяцей інтэлектуальныя віктарыны і гульні, пазнавальныя гутаркі, хвілінкі бяспекі і здароўя, літаратурныя гасціныя, спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, прагулкі і экскурсіі, забаўляльныя праграмы, падрыхтаваныя выхавальнікамі.
Рабяты засталіся задаволены адпачынкам, атрымалі шмат новых уражанняў, назапасілі сіл і энергіі.