Экскурсія для малых у Кіраўскі РАНС
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» школьнікі наведалі Кіраўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
У адзін з летніх ясных дзянькоў чэрвеня навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Кіраўска» прыйшлі ў госці да сапраўдных выратавальнікаў.
Работнікі МНС пазнаёмілі рабят з працоўнымі буднямі выратавальнікаў, распавялі пра службу прадстаўнікоў МНС, паказалі тэхніку і спецыяльнае пажарнае абсталяванне, пры ўмелым выкарыстанні якога, выратавальнікі заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Кожны на сябе змог прымерыць баявую вопратку, каску выратавальніка, пасядзець у пажарным аўтамабілі і азнаёміцца з цэнтрам аператыўнага кіравання, куды паступаюць усе паведамленні па нумары «101» альбо «112».
Акрамя ўсяго, выратавальнікі нагадалі дзецям аб асноўных правілах бяспекі, у тым ліку ў летні канікулярны перыяд, асабліва правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.
У завяршэнне сустрэчы кожны юны ўдзельнік мерапрыемства, атрымаў на памяць падарункі ад МНС і зарад станоўчага настрою на ўсё лета!
Навучыць дзіця правілам бяспекі - у першую чаргу абавязак бацькоў. Бо ніхто акрамя самых блізкіх і дарагіх для дзіцяці людзей зможа лёгка навучыць правілам бяспекі жыццядзейнасці. Бацькі павінны памятаць, што маленькі дзіця паўтараюць усю інфармацыю і паводзіны бацькоў «як губка». Варта памятаць і той момант, што бытавая хімія, медыкаменты і яркія маляўнічыя таблеткі – для дзіцяці гэта ўсё новае і неапазнанае. Дзіця ўсё спрабуе на смак, а адсутнасць належнага кантролю з боку бацькоў могуць прывесці да непапраўных наступстваў. І галоўнае правіла для бацькоў - запалкі дзецям не цацка! Гэтую фразу ведае кожны бацька. Аднак самі бацькі спрыяюць для рэалізацыі гэтых дзеянняў.
Бацькі беражыце сваіх дзяцей, хай яркія дзіцячыя ўсмешкі заўсёды таксама радуюць і вас, як праведзеная экскурсія ў Кіраўскім РАНС.