Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.07.23

Навучэнцы Барчыцкай сярэдняй школы працуюць на ўборцы ўраджаю

Навучэнцы Барчыцкай сярэдняй школы працуюць на ўборцы ўраджаю

Навучэнцы Барчыцкай сярэдняй школы Кіраўскага раёна працуюць на ўборцы ўраджаю. У складзе сельскагаспадарчага студатрада вучні праводзяць лета з карысцю і спрабуюць зарабіць свае першыя грошы, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

— Наш педагагічны калектыў вялікую ўвагу ўдзяляе працоўнаму выхаванню навучэнцаў, таму такія формы занятасці ў перыяд летніх канікул запатрабаваны сярод іх. У чэрвені арганізавалі лагер працы і адпачынку. У ліпені, калі ў калгасах гарачая пара ўборачнай, традыцыйна фарміруем студэнцкі атрад. Жадаючых папрацаваць заўсёды шмат, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Сямёнава.

Сёлета ў складзе студатрада 16 хлопцаў і дзяўчат. Гэта практычна ўсе старшакласнікі школы. На току сельгаспрадпрыемства «Барчыцы-агра» яны займаюцца падрыхтоўкай зерня да адпраўкі на захоўванне і прыбіраннем тэрыторыі.

Работа навучэнцаў арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам. Працуюць яны па 4 гадзіны ў дзень, з імі заключаны працоўныя дагаворы, выдадзена спецадзенне і інвентар.

Са сваімі абавязкамі школьнікі спраўляюцца добра. Не адмаўляюцца ні ад якой работы, адказна выконваюць усе заданні, імкнуцца захаваць кожнае зярнятка новага ўраджаю. Такімі стараннымі памочнікамі ў калгасе вельмі задаволены.

У сельскагаспадарчым атрадзе навучэнцы Барчыцкай школы будуць працаваць на працягу 10 дзён. З улікам чатырохгадзіннага рабочага дня кожны з іх атрымае зарплату каля 300 рублёў і прэмію ад калгаса.

Фотаматэрыялы