Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справочная информация

РАЗДЕЛ: 1945 - ДО НАШИХ ДНЕЙ

Заключительный раздел книги «Память. Кировский район» называется «1945 — до наших дней» и рассказывает о послевоенном развитии населённых пунктов района, его успехах.

Раздел «1945 - ДО НАШИХ ДНЕЙ» включает следующие главы:

В мирном труде.

Награждённые Орденом Ленина

Заслуженные работники Беларуси

Наши известные земляки

По страницам газеты «Кіравец»

Герои Социалистического труда

Военнослужащие, которые погибли при исполнении служебных обязанностей в Афганистане
Из материального и духовного наследия. Развитие культуры

Народные коллективы. Народные ремесла

Летописцы родного края

Населенные пункты Кировского района

Памятники истории и культуры Кировского района

У МІРНАЙ ПРАЦЫ

Вайна нанесла раёну вялікі урон. За тры гады акупацыі поўнасцю быллі разбураны прамысловыя прадпрысмствы, культурныя i навучальныя ўстановы, знішчана грамадская гаспадарка калгасаўі саўгасаў, разрабавана асабістая маёмасць грамадзян. Былі разбураны 50 адміністрацыйных будынкаў, 12 па мяшканняў сельскіх Саветаў, 11 хат чытальняў, 4 клубныя ўстановы, будынкі 12 няпоўных сярэдніх, 3 сярэднix і 45 пачатковых школ, усе медыцынскія ўстановы, спалена i зруйнавана звыш 300 гаспадарчых пабудоў, 4489 дамоў калгаснікаў, поўнасцю знішчана грамадская жывёлагадоўля. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы. Матэрыяльны ўрон склаў больш як 548 млн р.

Але найбольш непапраўнай стратай была масавая гібель насельніцтва. На жаль, агульную колькасць загінуўшых мірных жыхароў на сённяші дзень вызначыць немагчыма: у розных apxiвах лічбы значна адрозніваюцца адна ад другой. Па даных Філіяла абласнога дзяржаўнага apxiвa ў г. Маплёве, на 1 снежня 1944 г. у раёне спалены жывымi 2135, павешаны i расстраляны 3391 чалавек. 7139 кіраўчан падвергнуты катаванням, 9160 вывезены у нямецкі тыл і адпраўлены ў лагеры смерui. Поўнасцю былі спалены 44 i часткова 30 населеных пунктау*. Асабліва пацярпелі ад нямецкай акупацьп жыхары Чыгірынскага, Падсельскага, Гара дзецкага, Грыбавецкага, часткова Асаўніцага, Бераснёўскага i Баравіцкага сельскіх Саветаў. Зямля тут не апрацоўвалася, не было інвентару, жывёлы, прадуктаў харчавання.

На захадзе яшчэ грымела вайна, лілася кроў, а ў раёне ўжо пачаліся работы па аднауленні разбуранай гаспадаркі. Зноў сталі працаваць райкомы партыіі камсамола, райвыканком. На пасяджэннях першапачатко выя пытанні развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, школ i культасвет устаноў, будаўніцтва жылля, падрыхтоукі да веснавой сяўбы, аказання дапамогі сем'ям ваеннаслужачых, партызан іінвалідаў вайны.

Вялікая работа праводзілася па аказанні дапамогі фронту. 3 ураджаю 1944 г. у фонд Чырвонай Арміі было здадзена 105.8 т хлеба i 1137,5 т бульбы2, сабрана грашовых сродкаў па займе звыш 342 і па грашова-рэчавай лата pэi — 41 тыс. р.3

3 прамысловых прадпрыемстваў у гэ­ты час аднаўляліся толькі тыя, шго забяспечвалі патрэбы фронту i насельніцтва. Гэта Любоніцкі цагельны завод, Букінская лесапільня, Скачкоускі лесамехпункт. арцелі «Зара» i «Стаханавец» з цэхамі бытавых паслуг. Да лютага 1944 г. адрамантаваны, адноўлены i пачалі  працаваць 20 млыноў, элек трастанцыя, хлебапякарня, шавецкая i швейная майстэрні, лазня.

3 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1944 г. у раёне прайшлі агульныя сходы калгаснікаў, на якіх было принята рашэнне аб аднаўленні калектыўных гаспадарак. Быў праведзены улік калгаснай маёмасui, абагульнены усе пасевы, прызначаны старшімі i рахункаводы. У вызваленым раёне засталося ўсяго 620 галоў буйной рагатай жывёлы, 5 свіней, 26 авечак i 1425 рабочых коней. Не хапала сельскагаспадарчага інвентару. Маёмасць МТС была разрабавана i вывезена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Так, у Кіраўскай МТС з 52 трактароў засталіся толькі3і тыя патрабавалі рамонту, у Бераснёускай з 24 за стауся 1. Таму ўраджай 1944 г. збіраўся i абмалочваўся ўручную.

3іма 1944-45 гг. была для раёна суровай ва ўсix адносінах,  але дзяржава непакіну ла кіраучан сам-насам з бядой. Восенню 1944 г. з Горкаўскай i Кастрамской абласцей было привезена 375 цялушак. 300 авечак раманаўскай пароды; у сакавіку 1945 г. на адрас раёна паступіла  насенне яравых культур. Па лініі дзяржаўнага забеспячэння ў 1945-46 гг. было атрымана адзення — 2968 адзінак, інвалідам — 3777, атрымана харчовая дапамога; мукi — 1,1 т, збожжа 16,8 i круп 3,9 т\ Усе сялянскія гаспадаркі пага- рэльцы былі вызвалены ад выканання паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, 44 калгасы ад сенапаставак.

На 1 студзеня 1945 г. было адноўлена 105 калгасаў.

У першую пасляакупацыйную вясну калгасы арганізавана правялі сяўбу          сельскагаспадарчых культур. Сеяліў няўгноеную глебу; не было тэхнікі, ко­ней; у якасці цяглавай сілы вымушаны былі выкарыстоўваць кароў, а часта жанчыны i падлеткі саміўпрагаліся ў плуг i барану. Не хапала рабочых рук, бо пасля вызвалення раёна ўсё працаздольнае мужчынскае насельніцтва, у тым ліку i былыя партызаны, былі мабілізананы ў дзеючую армію; многія з ix загінуліў Полыпчы i Германіі. Частка кіраўчан працавала на аднаўленні чыгунак, шашэйных дарог, гарадоў. Так, 38 чалавек, якія мелі будаўнічыя прафесі, былі выдзелены для аднаўлення Miнска; на нарыхтоўцы i вывазе лесу з 1 кастрычніка 1944 г. на 1 кастрычніка 1945 г. працавала 270 чалавек i 173 возчыкі з фурманкамі. Не хапала таксама жылля, хлеба, адзення, адчувалася нястача насення.

Kiраўскаму раёну была аказана дапа мога з фонду Бабруйскай вобласці 1600 пудоў яравых культур, 1480 ячменю i 120 аўса. Пры зацвярджэнні плана пасяўной райвыканком прыняў рашэнне аб арганізацыі ўзаемадапамогi: «Рэкамендаваць праўленням калгасаў усе лішкі насення сельскагаснадарчых культур перадаць моцна пацярпеўшым калгасам, а калгаснкам здаць у парадку сацдапамогі па 10 кіаграмаў збожжавых i па 3 — 5 пудоў бульбы ;для пасеву на калгасных плошчах»5. Паусюдна ў калгасах, якія менш пацярпелі ад акупацьп, прайшла такая кампанія. Яравыя збожжавыя былі засеяны на плошчы 7350 га, бульба на 2620, ага родніна — на 160 га. У сувязі з мiнi- раваннем палёў не праводзілася сяўба ў Падсельскім i Чыгірынскім сельскіх Саветах i часткова ў Асаўніцкім6. На 15 кастрычнка 1945 г. калгасы поўнасцю убралі ўсе збожжавыя. На ўборцы ўраджаю ў калгасах «Стайкі», «Чырвоны Гарадзец», «Чырвоная Стража» i iншых самааддана працавала моладзь, бы­ло створана 139 звенняў. Камсамольцы i моладзь калгаса «Камінтэрн» Казу- лщкага сельсавета узялі абавязацельства сабраць у дапамогу сем'ям франтавікоў па 8 кг збожжа i 1,5 т бульбы. Па ўдарнаму працавалі камсамольцы i на лесанарыхтоўках, на чыгунцы, у жывё лагадоулі. У 1945 г. усе сілы сельчан былі накіраваны на расшырэнне пасеваў сельскагаспадарчых культур i павелічэнне грамадскай і асабістай мае масці.

3 першых дзен вызвалення раёна рабіліся захады па аднауленні жылога фонду, перасяленні людзей з зямлянак. баракаў, напаўразбураных дамоў. Дзяржава выдаткавала для гэтых мэт звыш 2 млн р. У студзені 1945 г. сярод насельніцтва было размеркавана 18 тыс. м‘ лесу, у чэрвені - яшчэ столькі ж, завозіліся будаўжнічыя матэрыялы. Да жніўня было пабудавана 638 новых дамоў, нарыхтавана 22 i вывезена 20 тыс. м’ лесу. Але катастрафічна не хапала цяглавай сілы, спецыялістаў будаўнікоў,  таму ў часовых памяшканнях знаходзіліся 1227, на падсяленні 961 і у зямлянках 1157 сем’яу .

Пасля заканчэння вайны у раён пачалі вяртацца франтавікі. Жыццё i дзейнасць людзей цяпер былі накіраваны на вырашэнне .мірных задач.

Да 1947 г. было пабудавана 286 новых прыгожых дамоў. У ix у першую чаргу перасяліліся людзі з зямлянак. Было адрамантавана 10 мастоў, каля 20 км грунтавых дарог. Уставалі з pyiн, ад наўляліся спаленыя вёскі, адначасова вялося будаўтцтва грамадскіх пабудоў для размяшчэння жывёлы i для іншых гаспадарчых мэт.

1945-50 я гады былі гадамі гераічнай працы ўсяго насельніцтва раёна па аднаўленні народнай гаспадаркі. Да 1950 г. раён у асноўным дасягнуў да ваеннага ўзроўню ва ўcix галінах.

У 1947 г. працавалі 2 млыны мясцовай прамысловасціў в. Букіно i Баравіца i 16 калгасных млыноў. У 1948 г. дзейнічалі мехлесапункт, леспрамгас, райхарчкамбінат, цагельны завод, арцелі «Стаханавец», «Свая праца», «Усход», “3ара».

У 1949 г. з Бабруйска ў Kipaўcк праз Любонічы была праведзена высакавольтная электралінія, што наклала пачатак электрыфікацыі  раёна. Праз год раён меў сваю электраэнергію, а гэта давала магчымас ць развіваць мясцовую прамысловасць. Замест даваеннага Букінскага льнозавода ў 1949 г. у Kipaўску закладваецца новы завод па пера- працоўны льнотрасты, якіўcтупіўу строй у 1952 г.

У 1954 г. пачаў працаваць агародніна- сушыльны завод, у красавку 1957 г. маслазавод. У гэтым жа годзе створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, у 1959 аутабаза. Гордасцю раённай прамысловасці з’яуляецца Чыгірынская ГЭС, будауніцтва якой было распачата у 1953 г., а у 1960 г. яна дала першую электраэнергію. У 1966 г. на базе Бабруйскага камбіната будаўнічых матэрыялаў' быў створаны Кіраўскі райпрамкамбінат. У 1951-55 гг. вялося капітальнае будауніцтва сталярна-мэблевага цэха ў Кіраўску, вапнавага завода, а таксама ажыццяўлялася электрыфікацыя цагельнага завода.

Аднавілі сваю работу i культурныяўстановы. Па стане на 1 лютага 1946 г. у раёне працавала 17 культасветных устаноў: Kipaўc-кая раенная бібліятэка з кніжным фондам у 1609 экз. кніг i 16 хат-чытальняў у в. Старцы. Мышкавічы, Паўлавічы, Харлапавічы. Асаў-нік, Падсёлы, Чыгірынка, Грыбавец, Гарадзец, Бераснёўка, Баравіца, Капусціна, Лешчанка, Казулічы, Любончы i Падрэчча. У ix працавалі 320 работнікаў, у асноўным на грамадскіх пачатках.

Шырокай вядомасцю сярод насельніцтва карысталіся хаты чытальні пры Кіраускім сельсавеце (загадчык Рублеўскі), цікавыя i разнастайныя мерапрыемствы праводзіліся ў Асаўніцкай хаце-чыталыні (Канаплёў). Любоніцкай (Саўчанка), Грыбавецкай (Каўроў), Падсельскай (Кузьмін), Кіраускай (Бяляўская), Барсукоўскай (Барысавец).

Дзяржава начала выдаткоўваць сродкi на набыццё літаратуры, музычных інструментаў, інвентару; субсідзіравала будаўніцтва першых клубных устаноў у в. Мышкавічы, Любонічы. Скачок, Казулічы, Пацава Слабада, Ала. Пасля адкрыцця клубнай установы у в. Мышкавічы быў арганізаваны харавы калектыў даярак пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Русанава i Mixauia Дайнекі.

 

 

 

    Вялікую дапамогу ім аказваў старшыня калгаса «Рассвет» К. П. Арлоўскi.

У пасляваенныя гады мясцовыя улады шмат займаліся пытаннямі гісторыі, археалогіі, культуры. Быліўзведзены 61 помнік воінскай i працоўнай славы, абследавана 6 археалагічных захаванняў, уключаючы спаленыя i неадноўленыя населеныя пункты Закрынічча, Пралетарскі, Хватаўка. Кабылянка, Доўгае Поле, Хонава, Красны Пахар. Кокатава.

У 60-я гт. палепшылася матэрыяльная база культасветустаноў. У 1975 г. па індывідуальным праекце архітэктара Б. Заборскага быу пабудаваны Мышкавiцкі Палац культуры, па тыпавых праектах Жыліцкі,  Лёукавіцкі, Скрыпліцкі, Стаўпіцкі, Кострыцка-Слабодскі»  сельскія дамы культуры, у 1990 г. пабудаваны раённы Дом культуры. У Кірауску (1963), Жилічах (1970). Мышкавічах (1972), Любонічах (1978) адкрыліся музычныя школы.

На сённяшні дзень у раёне функцыянуюць 26 сельскіх 6і6ляятэк. 27 клубных устаноў, 3 дзіцячыя ўстанови культуры, шмат калектываў мастацкай самадзейнасці. Ганаровае звание народнага присвоена хору калгаса «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага (зараз акцыянернае таварыства «Рассвет»), а таксама калектыву «Мілавіца» i дзіцячаму калектыву «Валошкі» гэтай жа гаспадаркі, Жыліцкаму Узорнаму дзіцячаму хору сярэдняй школы, этнаграфічнаму калектыву «Спадчына» калгаса «Радзіма», ансамблю песні i танца калгаса «Чырвоны баец». На жаль, такія тале- навітыя калектыв, як хор калгаса «Рассвет» і ансамбль песні i танца калгаса «Чырвоны баец», распаліся.

У многіх калектывах мастацкай сама- дзейнасш наладзілася цікавая творчая праца. Першымі лауреатамі ўсесаюзных аглядаў конкурсаў сталі хор калгаса «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры рэспублікі. В. В. Яустратавай, самадзейны калектыў Жылцкага саўгаса-тэхнікума пад кіраўніцтвам У. Г. Татарынава. Неаднаразова на мясцовых выставах, святах вёсак, вулц, творчых справаздачах экспанаваліся ра­боты народных умельцаў, майстроў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва В. Л. Шарстабаева (в. Баравіца), Я. Д. Сазонава (в. Барчыцы). 3. 1.Іва ніцкай (г. п. Кіраўск), М. С. Сямёнава (в. Скрыпліца), М. 3. Кірэева (в. Мышкавічы) i iнш.

Адной з важнейших задач было ад наўленне работы медыцынскіх устаноў. За гады акупацыі поўнасцю былі знішчаны бальнца, амбулаторыя, санэпідстанция, апгэка, урачэбныя участкі, фельчарска- акушэрскія  пункты. Немцы вывезлі ў Германію ўсё абсталяванне клінічнай лабараторыі, 150 балынчіных ложкаў, зубныя крэслы, мікраскопы, дэзкамеры. Сума страт па медыцынскix установах склала звыш 1 млн р. У першую чаргу намаганні медработнікаў былі скіраваны на ліквідацыю інфекцынных i эпідэмічных зазворванняў, бо частка насельніцтва перанесла брушны i сыпны тиф, калі знаходзілася ў лясах. Пасля вызвалення зноў былі заўважаны ачагі гэтых захворванняў у Грыбавецкім, Гарадзецкім, Асаўніцкім, Чыгірынскім i Падсельскім сельсаветах. у Асаўніцім i Чыгрынскім сельсаветах насельнцтвах хварэла на малярыю. Клінічна хваробы працякалі вельмі цяжка.

Прычынамі напружанага эпідэмічнага становішча былі вялікія перамяшчэнні насельніцтва ў гады вайны, бежанства, жыццё ў зямлянках, разбураныя водаправод i канал-ізацыя, забруджанасць, антысанітарныя. Таму ў першую чаргу былі пахаваны трупы лю- дзей i жывёлы, праведзены ачыстка i ўборка тэрыторыі, адрамантаваны калодзежы. Органы аховы здароўя правялі санітарнае абследаванне насельніцтва раёна з мэтай выяўлення захворван­няў i аказання дапамогі хворым.

3 мясцовых медыцынскіх работнікаў фарміраваліся дадатковыя эпідэмічныя брыгады, у месцах масавых захворванняў ствараліся часовыя стацыіянары i ізалятары, у прыватных кватэрах фельчарска- акушэрскія пункты. Неадкладнай дапамоп-могі  патрабавалі інваліды вайны 847 чалаве,  з ix 120 з ампутаванымі канечнасцямі. Не было медыцынскага абсталявання, медыка- ментаў, адчуваўся востры недахоп кадpаў, грашовых сродкаў.

Былі прыняты ўсе меры, каб як мага хутчэй аднавщь работу медыцынскіх ўстаноў. Да канца 1945 г. ужо працавалі раённая бальнца, амбулаторыя, жаночая кансультацыя. малярыйны пункт пры санэпідстанцыі, пункт хуткай дапамогіў раённым цэнтры, Любоніцкі  ўрачэбны ўчастак, Жыліцкіўрачэбны ўчастак у в. Пархімкавічы. Падсельскіў в. Шмакі, Падсельская бальніца у гэтай жа вёсцы, Acaўніцкі фельчарска- акушэрскі пункт, Бераснёўскіў в. Буда- Хвайн, Чыгірынскіў пас. Зялёная Рошча, Грыбавецкі, Бараніцкі, Пацава-Слабадскі i Паўлавіцкі, у 1946 г. Любоніцкая ўчастковая бальнща. Працавалі 6 урачоў, 21 фельчар, зубны ўрач, 16 акушэрак, 37 медсясцёр. А ў 1950 г. у раёне функцыяніравалі на вёсцы 3 лячэбныя ўстановы i 10 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

За гады акупацыі фашысцкія захопнікi разбурылі значную частку навучальных устаноў раёна. знішчылі абсталяванне, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, падручнікі. Было зроблена ўсё магчымае, каб аднавіць работу школ. На 1 верасня 1946 г. працавалі 67 навучальных устаноў. у тым ліку 53 пачат- ковыя. 11 сямігодак. 3 сярэднія, у якіх навучаліся 9697 вучняў, працавалі 255 настаўнікаў. У 1955/56 навучальным годзе працаваліўжо 48 пачатковых, 14 сямігадовых, 6 сярэдніх школ; былі прыняты меры па завяршэнні праграмм усеагульнай сямігадовай адукацыі i пашырэнні сярэдняй з адначасовым умацаваннем матэрыяльнай базы школ.

Сельская гаспадарка раёна ў пасляваенны час развівалася галоўным чынам за кошт расшырэння пасяуных плошчаў, павелічэння грамадскага пагалоўя жывёлы i жывёлы ў асабістым карыстанні калгаснікаў. У 1950 г. у раёне налічвалася 108 ферм буйной рагатай жывёлы. Пасяўныя плошчы ў параўнінні з 1945 г. павялічыліся на 68,3 %. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ўзрасло ў 7,7 раза, авечак — у 3 разы. Малака атрымаліў 9, а мяса ў 7 разоў больш, у 3 разы павялічыўся грашовы прыбытак калгаснікаў i рабочых саўгасаў.

Аднак гэтых тэмпаў развіцця было недастаткова. Сельская гаспадарка не задавальняла ўсё больш узрастаючых патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а лёгкая прамысловасці — у сыравіне. Нізкай заставалася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Запаволіліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна. Так, план нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у 1948 г быу выкананы толькі на 76 %, па мясапастаўках — на 52, малака на 78, бульбы — на 70 %. Не выконваўся план па развцці грамадскай жывёлагадоўлі.

У 1950 г. ураджайнасць збожжавых склала 11 ц, ільнасемя 3.7. канапель — 4.5, бульбы 135 ц з гектара. Даваенная пасяўная плошча раёна была асвоена на 94,7 %, а 22 калгасы асвоілі яе ад 60 да 80 %. Прычыны нізкай ура джайнасці заключался у адсутнасці комплексу агратэхнічных мерапрыемстваў (толькіў 5 калгасах быў асвоены травапольны севазварот. у 28 гаспадарках ён не быў уведзены наогул). Большасць калгасаў не выканалі план пасеву шматгадовых траў, не выконваўся план назапашвання мясцовых угнаенняў.

Па-ранейшаму нізкай заставалася прадукцыйнасць грамадскай жывёлагадоўлі. План нарыхтоўкі малака ў першым квартале 1950 г. быў выкананы на82,1%, мяса — на 29,2. шэрсці — на19,1%. Нізкім заставаўся i сабекошт працадня. У 1949 г. па раёне на адзін працадзень калгаснікі атрымлівалі 0,475 кг збожжа, 3 кг бульбы. 0,73 кг сена 0,36 р. грашыма. У тым жа 1949 г. не размяркоувалі на працадні збожжжа - 10 калгасаў, бульбы - 28, грошай 50; 10 калгасаў лічыліся эканамічна слабым!

У некаторых гаспадарках была нізкая працоўная дысцыпліна: да 21 % калгас- нікаў ад агульнай колькасці праца- здольных у калектыўных гаспадарках не выпрацавалі ўстаноўленага мінімуму працадзён9. Таму былі прыняты рашучыя меры па ўзмацненні энергаўзброенасці сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнніўраджайнасці культур, паляпшэнні прадукцыйнасці жывёлы. Было праведзена ўзбуйненне калгасаў. Замест 109 гаспадарак спачатку былі утвораны 39, а ў 1954 г.— 21. Калгасы ўмацоуваліся вопытнымі сельскагаспадарчымі кадрамі.

За 5-ю пяцігодку (1951 — 55) у раёне была праведзена работа па павелічэнні валавых збораў збожжа, бульбы, іншых культур, павелічэнні пагалоўя i пра­дукцыйнасці грамадскага статка. Так, пагалоўе кароў узрасло больш чым у 2 разы, вытворчасць малака павялгчылася ў 4.5 раза. На 100 га сельгас- угоддзяў было атрымана 80.1 ц малака i 19,7 ц мяса.

Асабліва значнымі былі поспехі калгаса «Рассвет», які доўгія гады ўзначальваў К. П. Арлоўскі. Рассветаўцы атрымалі па 200 ц малака i 57.1 ц мяса на кожныя 100 га сельгасугоддзяў. За дасягнутыя поспехі у развіцці сель­скагаспадарчай вытворчасці К. П. Ар- лоўскаму, свінарцы X. Ц. Міхнёвай i даярцы Ф. Ф Кі

сялёвай былі прысвоены званні Героя Сацыялістычнай Праны.

1955-57 гады вызначыліся павелі- чэннем грамадскага пагалоўя жывёлы i павышэннем яе прадукцыйнасц! Надой на адну фуражную карову склаў 2300 кг. Павялічыліся грашовыя i на­туральный даходы калгасаў, вырасла аплата працы калгаснікаў. За 1957 г. у сярэднім па раёне на працадзень было выдадзена па 1,25 кг збожжа, 4.5 кг бульбы, 0,56 р. грашыма.

Станоўчых вынікаў дабіліся калек- тыуныя гаспадаркі раёна за гады сямі- годкі (1959- 65). Поўнасцю было лік- ввідавана адставанне калгасаў, яны сталі эканамічна моцнымі. У 1965 г. ура- джайнасць збожжавых у калгасах склала 12,4 ц з гектара (у «Рассвете» — 18,9, у калгасе «Камуніст» 18,6); ураджайнасць бульбы па раёне склала 132,7 ц з гектара, вытворчасць малака на 100 га сельгасугоддзяў 401,7 ц, мяса (у жывой вазе) - 53,8 ц. Больш важкім стаў працадзень калгасніка. У сярэднім па раёне на яго выдавалася па 1,42 р. гра- шыма, 1,1 кг збожжа, 1,5 кг бульбы. Грашовая ацэнка працадня складала 3 р.

Змянілася i жыццё калгаснікаў. Яны пабудавалі 854 прыгожыя сучасныя дамы, набылі 65 легкавых аутамабіляў, шмат тэлевізараў, матацыклаў, пральных машын i ішых прадметаў хатняга ўжытку. У 1965 г. за кошт павышэння цэн на збожжа i прадукцыю жывёлагадоўлі калгасы атрымалі прыбытак каля 1 млн р.

Плённай для раёна была i восьмая пяцігодка. Аб’ём выпуску валавой пра- дукцыі склаў 46,2 млн р., або у 1.5 раза больш, чым у папярэдняй. Прамысловыя прадпрыемствы рэалізавалі прадукцыі на 45,7 млн р., што азначала 103% да агульнага плана пяцігодкі; на 33,5 % павялічылася прадукцыйнасць працы.

Гаспадаркі раёна прадалі дзяржавы 16 683 т збожжа i забяспечылі выкананне пяцігадовага плана на 167,6%, план продажу бульбы дзяржаве i льно валакна быў выкананы на 103,8, мяса на 124 %. Нарыхтоўкі малака ў параўнанні з папярэднім пяцігоддзем узраслі на 48,2 %, або на 33 480 т. Аднак трэба адзначыць, што план вытворчасці малака быў выкаканы толькі на 92,4 %.

За гады 9- 12-й пяцігодак таксама былі дасягнуты пэўныя поспехі ў раз­віцці сельскагаспадарчай вытворчасці, паляпшэння дабрабыту людзей.

Зараз у раёне ажыццяўляецца зямель- ная рэформа, нацэленая на забеспячэнне ўмоў для paўнапраўнага развіцця роз­ных форм гаспадарання на зямлі, стварэнне шматукладнай эканомікі.

 

Па стане на 1 студзеня 1996 г. у раёне зафіксавана 48 фермерскіх гаспадарак, ім выдзелена 1668 га зямлі, у тым ліку 1574 га сельгacyгоддзяў. 1467 га ворнай зямлі.План па продажы зерня дзяржаве выкананы фермерамі на 81,9% (за 1995 г.). Выплачана падаткаў дзяржаве 3014 млн р.

Фінансавае становішча фермерскіх гаспадарак вельмі цяжкае (па стане на 1 студзеня 1996 г. запазычанасць па доўгатэрміновых крэдытах склада 130,8 млн р.). Прычын таму шмат. Фермеры атрымалі горшыя, чым у калгасах, земли. Адсутнічае падбор культур, у аснове гаспадарка зерневая. Мала ўносіцца мінеральных i арганічных угнаенняў. Не атрымала развщця жывёлагадоўчая галіна. Колькасць жывёлы не павялічваецца. У 1995 г. у фермерскіх гаспа- дарках было ўсяго толькі 53 галавы буйной рагатай жывёлы. 94 свінні, 9 коней. Многія фермеры жывуць далё­ка ад сваіх надзелаў, не кааперуюцца, кожны жыве i працуе сам па сабе. Многа цяжкасцей са збытам прадукцый. Але галоўная прычына цяжкага фінансавага становішча — адсутнасць грашовых сродкаў, немагчымасць атрымаць крэдыты. А яны вельмі неабходныя, у першую чаргу для будауніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Патрэбна уніфікацыя падаткаў, бо зараз фермеры плацяць каля 30 розных падаткаў, што яшчэ больш пагаршае ix цяжкае экана- мічнае становішча, i самае важнае патрэбны клопаты дзяржавы аб развіцці фермерскіх гаспадарак, патрэбны час, сродкі, патрэбны разумныя, трывалыя законы.

Аналіз развщця сельскагаспадарчай вытворчасці Kipaycкага раёна сведчыць аб зніжэнні асноўных паказчыкаў па вытворчасці i продажы прадуктаў раслінаводства i жывелагадоўлі.

Па стане на 1 студзеня 1996 г. у раёне працавала 10 калгасаў, саугас i-мя Kipaва, Жыліцкі саугас-тэхткум, 4 акцыянерныя гаварыствы: СКП «Н1ва», “Чырвоны баец», «Бераснёускае», «Рассвет».

У жывёлагадоулі за 7 месяцаў 1996 г. зменшылася пагалоўе кароў (на 200 галоў), знізіўся і сярэдні надой на 144 ц, валавы надой малака ў параўнаннi з адпаведным перыядам мінулага года склау 77 %. Колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 4 %, cвіней зменшылася на 29 %. Невялікіая прывагі (у пачатку года 71 % да 1995 г.); сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы 215 г, евшей 290 г (61 г да ўзроуню мінулага года). Загінула 660 галоў буйной рагатай жывёлы (164 %) i 1064 галавы свіней (65 %). На адну фуражную карову надоена 1981 кг малака.

У раёне вельмі вялікі сабекошт прадукцыі. Толькі 3 гаспадаркі з 16 працуюць зприбыткам: «Рассвет», «Чырвоны баец» і“Ніва», астатнія стратныя.

Сутнасць змен, што адбываюцца у аграрным сектары — стварэнне i развіццё новых форм, при якіх імкненне да больш прадукцыйнай працы вызначаецца рэальным правам уласнасці, свабоды гаспадарання i прадпрымальніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАСТАНОВА ВЫКАНКОМА К1РАЎСКАГА РАЙСАВЕТА  ДЭПУТАТАЎ ПРАЦОЎНЫХ I РК КП(б)Б «АБ АБСЛУГОЎВАННІ

СЕМ ‘ЯЎ ВАЕННАСЛУЖАЧЫХ, ІНВАЛІДАЎ I ПАРТЫЗАН

АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ»

                                                                                                                                            15 ЧЭРВЕНЯ1945 г.

Исполком Кировского райсовета депутатов трудящихся и РК КПБ отмечали

а)  со стороны председателей сельсоветов тт. Саченка и Борисовец недостаточно было уделено внимания по наведению учета семей военнослужащих. В результате чего имеются факты незаконной выплаты пособий и пенсий, а некоторые семьи имеют законное право на получение, но не получают из-за того, что им не разъяснено о их правах;

б)  отсутствует работа постоянно действующих комиссий помощи семьям военнослужащих при сельсоветах, не намечены внештатные инспектора от каждого колхоза;

в)   строительство жилых построек для семей военнослужащих и погибших на фронтах Отечественной войны пущено на самотек. Председатели сельсоветов занимаются фиксацией фактов строительства домом, проведенного самотеком;

г)   председатели сельсоветов и секретари первичных парторганизаций не выполнили постановление РК КП(б)Б и исполкома райсовета от 18/II и 26/III 1945 года «О со­здании инициативных фондов помощи семьям военнослужащих и сиротам, кормильцы коих погибли за Родину»;

д)  недостаточно уделяется внимания со стороны председателей сельсоветов и секретарей первичных парторганизаций в вопросе устройства сирот, кормильцы коих погибли на фронтах Отечественной войны

Исполком Кировского райсовета депутатов трудящихся и РК КП(6)Б

ПОСТАНОВЛЯЕТ:

1. Обязать председателей сельсоветов и секретарей первичных парторганизаций наладить точный учет всех семей военнослужащих и сирот, кормильцы коих погибли на фронтах Отечественной войны, а также следить за произошедшими изменениями и семьях воннослужащих с тем, чтобы своевременно сообщить в отдел гособеспечения.

2 Принять меры к организации постоянно действующих комиссий при сельсоветах в помощь семьям военнослужащих и сиротам, родители которых погибли на фронтах Великой Отечественной войны, а также при каждом колхозе назначить внештатных инструкторов по гособеспечснню из числа советско-партийного актива.

 3. Произвести учет семей военнослужащих и сирот, нуждающихся в строительстве жилых домов, которым не позднее 1 октября 1945 года построить дома и обеспечить топли­вом на зиму 1945-46 года.

4 Обязать всех председателей колхозов и секретарей парторганизаций произвести учет сирот, родители которых погибли на фронтах Отечественной войны, обеспечить их устрой­ство н школы, установить на опеку, отдельных направить в детские дома, а взрослых уст­роить на работы.

5. Выполнить постановление исполкома райсовета и РК КП(б)Б от 18/II и 26/III 1945 г. в организации материальной помощи семьям военнослужащих и сиротам путем взятия на себя социалистических обязательств на собраниях рабочих, служащих, колхозни­ков по отчислению в фонд помощи деньгами, хлебом, одеждой и т. д., а также организовать сбор готовой одежды и починку старой.

6   Обсудить на всех правлениях и общих собраниях колхозников (вопрос) о засеве гектаров озимых посевов в 1949 г. в фонд помощи военнослужащим и сиротам, а также при каждом колхозе создать кассы взаимопомощи.

7   Настоящее постановление разработать на сельисполкомах и открытых партийно- комсомольских собраниях с участием широких масс колхозного актива, наметив конкретные мероприятия по осуществлению.

8. Обязать зав. отделом по гособеспечению, т. Толкачева командировать в сельсоветы инспекторов отдела для проведения работы по налаживанию учета путем сплошной проверки правильности выплаты госпособий и пенсий Тов. Толкачеву разработать примерный план работы для постоянно действующих комиссий помощи семьям военнослужащих при сельсо-

 

 

ветax и вручить им для руководства, а также практически помочь освоить организационную работу комиссии.

Председатель РИКа                                                                            Секретарь РК КП(б)Б

(Бычков)                                                                                                 (Комар)

Філіялдзяржаўнага архіва ўг. Бобруйску, ф. 47. вon. 1. спр. 5, л24.

ПРАТАКОЛ № 29 ПАСЯДЖЭННЯ BblKAHKOMAKIPAЎCKAГA РАЙСАВЕТА ДЭПУТАТАУ ПРАЦОУНЫХ

5 лістапада 1945 г.

Слушали: п. 1007. О состоянии культурно просветительной работы по району.

В соответствии с решением Бобруйского областного Совета депутатов трудящихся от 14 сентября 1945 года «О состоянии культурно-просветительной работы по области» Ки­ровский райсовет депутатов трудящихся отмечает, что развертывание культурно-просветительной работы, восстановление изб-читален, красных уголков в колхозах происходит медленно.

Районный дом соцкультуры не имеет вида культурного учреждения. Зав. районным Домом соцкультуры тов. Лазакович не занимается этим вопросом, клуб не отремонтирован, даже не имеется достаточного количества скамеек. Работа вся ограничивалась проведением танцев не во всех избах-читальнях созданы советы, поэтому в работу изб-читален не вовлекается сельский актив.

В целях быстрейшего восстановления политпросветучреждений и развертывания политико-массовой и культурно-просветительной работы среди населения исполком райсовета депутатов трудящихся.

РЕШИЛ:

1 Обязать председателей с/советов выделить для изб-читален специальные лома, а там, где нет возможности, отнести места при сельском Совете:

а)  в избах-читальнях и красных уголках организовать и систематически проводить громкую читку и беседы.

б)  организовать кружки художественной самодеятельности: хоровой драматический, танцевальный и другие, вовлекая в них широкие слои колхозного крестьянства и интелли- генцию.

  1. Обязать зав. отделом культурно-просветительной работы райисполкома т. Шашура до 10 октября с/г подобрать во все избы-читальни заведующих с последующим утверждением райисполкома и организовать при избах-читальнях советы читальни из 7—9 человек.
  2. Отделу культпросветработы (Шатура) разослать во все избы-читальни внутренний распорядок и план работы.
  3. Обязать зав. районным Домом соцкультуры т. Лазаковнча в ближайшее время привести клуб в надлежащий порядок, приобрести необходимое количество скамеек, организо­вать и развернуть работу кружков художественной самодеятельности.
  4. Контроль за выполнением настоящего решения возложить на районный отдел культ- просветработы.

Председатель Кировского

райисполкома                               (Бычков)

Секретарь                                      (Козловский)

Філіял дзяржаўнага архіва ў г. Бобруйску, ф. 47. вon. 1. спр. 5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РАШЭННЕ  № 9 ВЫКАНКОМА МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА

САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ПРАЦОЎНЫХ «АБ СТВАРЭНН1 К1РАЎСКАГА

I БАБРУЙСКАГА РАЙПРАМКАМБ1НАТАЎ»

14 студзеня 1966 г.

Рассмотрев ходатайство Кировского районного Совета депутатов трудящихся от 30 ноября 1965 года № 14, исполнительный комитет областного Совета депутатов трудящихся

РЕШИЛ:

1 Создать на базе Бобруйского комбината строительных материалов Бобруйский и Ки- ровский райпромкомбинаты.

  1. Передать цеха н участки комбината строительных, материалов Бобруйскому и Ки- ровскому райпромкомбинатам согласно приложению.
  2. Областной плановой комиссии совместно с управлением местной промышленности установить Бобруйскому и Кировскому райпромкомбинатам план производства и других показателей на 1966 год.

4. В соответствии с постановлениями комитета Совета Министров СССР по вопросам труда и заработной платы и ВЦСПС № 1289/29 от 18. XI 1960 года отнести по оплате труда руководящих и инженерно-технических работников Бобруйского райпромкомбината к 5-й группе и Кировского райпромкомбината к 6-й группе.

Председатель исполнительного комитета областно-

го Совета депутатов трудящихся                                                   (В.Луцкий)

Секретарь исполнительного комитета областного

Совета депутатов трудящихся                                                        (К. В л асов)

Дзяржаўны apxiў Маглёўскай вобласці, ф. 7, воп. 5, спр.1089, л. 40.

Падрыхтавала В. Аудзеева.

Гартаючы падшыўкі

ПА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ «KIРАВЕЦ»

10 чэрвеня 1945 г.

Аднаўляецца калгасная веска

Непазнавальнай становіцца веска ДаброцінАсаўнщкага сельскага Савета, якая ўся была спалена нямецкімі бандытамі. На месцы pyiн i папялішчаў вырастаюць новыя ўтульныя хаты калгаснікаў.З моманту вызвалення тут пабудаваны 23 хаты, у якіх размясціліся большасць калгаснікаў сельгасарцеліімя Варашылава...

31 жніўня 1945 г.

Чырвоныя абозы з хлебам

Несканчоным патокам накіроўваюцца фурманкі са збожжам на дзяржаўныя склады «Заготзярно». 30 жніўня на Kipaўскі ссыпны пункт прыбыло больш трох дзесяткаў вазоў з хлебам.

Раней за ўcix прыбыў абоз з калгаса «Рассвет» у саставе 12 падвод i аўтамашыны. За адзін толькі рэйс дастаўлена больш 6 тон жыта i ячменю.

3 сельгасарцелі «Камінтэрн» Казуліцкага сельсовета брыгада даставіла Чырвонай Арміі на аўтамашынах болып 10 тон хлеба.

 

16 чэревеня 1946 г.

Передавая МТС

Разгортваючы сацыялістычнае спаборніцтва за паспяховае выкананне гадавога плана трактарных  работ, трактористы Добасненскай МТС па-ранейшаму трымаюць першынство ў раёне. За час вясенне-палявых работ да 10 чэрвеня тут узарана 1793 гектары пры плане 2558 гектараў...

5 мая 1947 г.

Ход падпіскі па раёне

… Па першых даных, з 4 гадзін i да канца 4 мая 830 рабочих i служачых далі ў  пазазыку  лзяржаве 418 375 рублёў. У падпісцы приняліўдзел 964 калгаснікі, якія пазычылі  дзяржаве 39 775 рублёў. Здана наяўнымі  грашымаў ашчадную касу 33 525 рубёў.

24 кастрычніка 1947г.

З зямлянак — у новыя дамы

…З  пачатку гэтага года ў нашым раёне пры дапамозе дзяржаве пабудавана 452 дамы,у тым ліку за час ударнага месячніка - 66 дамоў. Ззямлянак у новыя светлыя і  ўтульныя хаты перабраліся 273 сям’і...

11 мая 1949 г.

Узнагароджанне культурных устаноў

Загадам Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры Савеце Mіністраў БССР за лепшую пастаноўку культурна-масавай работы ўзнагароджан грашовай прэміяй у размеры 4000 рублёў наш раённы Дом культуры.

17 ліпеня 1949 г.

Уручэнне ордэнаў i медалёў

11 ліпеня намеснік старшыніаблвыканкома тав Дзежкавец ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР уручыў ордэны і медалі работнікам сельскай гacпадаркі i былым партызанам нашага раёна, узнагароджаным у дзень 30-й гадавіны БССР.

Ордэн Леніна атрымаў загадчык аўцагадоўчай фермы калгаса «Камуніст» Харлапавіцкага  сельсавета Тарадэйка Васіль Трыфанавіч, ордэн «Знак пашаны» ўручаны cтаршыні калгаса «518» тав. Трунеўскаму.

Ордэн Чырвонага Сцяга атрымалі былыя партызаны т. Русанаў Мікалай, Чайка Георгій Мацвеевіч. Ордэны Айчыннай войны,  Чырвонай Зоркі i медалі атрымалі 19 таварышаў…

12 чэрвеня 1950 г.

У аб'яднаным калгасе

Дням: адбыўся агульны сход у калгасах «З-ці з'езд Саветаў». «Чырвоная Малінаўка», «Чырвоная Дуброва», «50 год Кастрычніка» і «Партызан» Казуліцкага сельсавета.

Калгаснікі гэтых гаспадарак, пераканаўшыся ў перавазе буйной гаспадаркі, добраахвотна вырашылі аб'яднаццаў адну

буйную гаспадарку... Калгаснікі назвалі свой калгас «3-ці з’езд Саветаў». Зараз гэты калгас налічвае звыш 1400 гектараў пахатнай зямлі і  каля 500 гектараў сенакосаўівыпасаў.

                                                                                                                           8 кастрычніка 1950 г.

Раённам сельскагаспадарчая выстаўка

 

Сёння ў раённым цэнтры адкрылася сельскагаспадарчая выстаўка, якая будуе

прадаўжацца два дні.

 

 

 

 

 

 

Высокіх ураджаяў зернявых, тэхнічых культур, і гародніны дабіліся многія калгасы раёна. Сельгасарцель «Шлях жыцця» атрымала 16 цэнтнераў жыта на плошчы 20 гектараў. Сярэдні ураджай гэтай культуры 14 цэнтнераў з усёй плошчы зняў калгас імя Кагановіча. Ддяржаўны плодапітомнік у Жылічах вырасціўпа 24 цэнтнеры жыта на кожным гектары.

Калгаснікі арцелі імя  Карла Маркса ўбралi па 220 цэнтнераў бульбы з 13,5 гектараў. Па 300 цэнтнераў з 6 гектараў yбpaлі члены арцелі імя Кагановіча.

15 лютага1951 г.

Новая электрастанцыя

Днямі ў Бераснёўскай МТС пушчана новая электрастанцыя. Лямпачкі Ільіча загарэліся ў  дамах рабочых i служачых, інтэрнаце i гаражах.

Электраэнергія будзе выкарыстана ў механічных майстэрнях для руху станкоў.

26 жніўня 1951г.

Калгасы набываюць новыя кнігі

Ba ўсіх 34 сельскагападарчых арцелях ёсць уласныя бібліятэкі. Праўленні калгасаў клапоцяцца аб папаўненнікніжнага фонду, набываючы новыякнігі ў магазіне Белкніжкультгандлю.

Нядаўна на значную суму закупілі кнігі ў калгасе «3-ці з’езд Саветаў» Казуліцкага сельсавета. Папаўняюць сваю бібліятэку навінкамі палітычнай, мастацкай i агранамічнай літаратуры таксама калгасы імя Максіма Горкага, «Камуніст»,  імя Жданава i др.

23 лістапада  1952  г.

Высокі  прыбытак

Добры ўраджай кок-сагызу вырасцілі ў  гэтым годзе каўчукаводы сельгасарцелі «Рассвет». Ад зданых дзяржаве каранёў кок-сагызу калгас атрымаў 900 тысяч рублёў.

5 снежня 1952 г.

Радыёфікацыя калгаса

3 кожным днём расце матэрыяльны і культурны ўзровень калгаснага сялянства. Электрычнае святло i радыё трывала ўваходзяць у быт хлебаробаў.

Напярэдадні Дня Сталінскай Канстытуцыі радыёфікавана большасць дамоў калгаснікаў сельгасарцелі «Камітэрн».

22 лютага1953 г.

Багаты працадзень

3 года ў год расце грамадская гаспадарка сельгасарцелі імя Сталіна Любоніцкага сельсавета. Разам з гэтым павышаецца матэрыяльны дабрабыт калгаснікаў.

Сем’і калгаснікаў  т. Таркана, Аўсяніка, Mixалапа і многіх другіх атрымалі на працадні больш чым па сто пудоў збожжа, па 6 – 7 тон бульбы, много іншых сельскагаспадарчых прадуктаў. Высокую аплату за сваю сумленную працу атрымалі ўсе члены сельгасарцелі.

19 ліпеня  1953 г.

Будаўніцтва  сушыльнага завода

Непадалёку ад райцэнтра ўзводзіцца механізаваны сушыльны завод. Ён будзе аснашчан перадавой айчыннай тэхнікай.  Будаўніцтва завода шырока разгарнулася. Ужо ідзе кладка сцен галоўнага корпуса, закладваюцца фундаменты пад воданапорную вежу  і гароднінасховішча.  Распачата будаўніцтва вялікага гаража…

 

 

 

6 ліпеня 1953 г.

Гастролі кітайска-карэйскіх артыстаў

Нядаўна ў раённым Доме культуры адбыліся  гастролі  кітайска-карэйскіх артыстаў. Мастацкі  кіраўнік – Ван Цен Тау.

Гледачы цёпла сустракалі кожнае выступленне cваix дарагіх сяброў. Асаблівым поспехам  карысталіся тыя нумары,  у якіх  удзельнічаў сам Ван Цен Тау.

Артыстам былі паднесены кветкі.


Будаўніцтва ветлячэбніцы

У райцэнтры разгарнуліся работы па будаўніцтве ветэрынарнай лячэбніцы. Узводзяцца  сцены галоўнага корпуса. Адначасова будуецца двухкватэрны інтэрнат для абслугоўваючага персаналу. Усе работы запланавана закончыць у 1954 годзе.

17 студзеня  1954 г.

К. П. Apлоўскі вылучаны ад калгаснікаў калгаса «Рассвет» кандыдатам у састаў Рэспубліканскай  выбарчай камісіі па выбарах у Савет Нацыянальнасцей

У сельгасарцелі «Рассвет» адбыўся сход, прысвечаны вылучэнню кандыдата ў састаў Рэспубліканскай выбарчай кaмicii па выбарах у Савет Нацыянальнасцей.

Цёпла сустрэлі хлебаробы арцелі прапанову брыгадзіра другой паляводчай брыгады Аляксандра Бяляўскага вылучыць кандыдатам у састаў Рэспубліканскай выбарчай каміcii  дэпутата Вярхоўнага Савета Саюза ССР,  Героя Савецкага Саюза, старшыню калгаса «Рассвет» Арлоўскага Кірылу Пракопавіча.


Сход аднагалосна рашыў вылучыць ад калгаснікаў калгаса «Рассвет» у састаў Рэспубліканскай выбарчай каміcii  па выбарах у Савет Нацыянальнасцей Арлоўскага Кірылу Пракопавіча.

На асваенне цалінных зямель

Камсамольцы i моладзь нашага раёна горача адклікнуліся на заклік маскоўскіх камсамольцаў паехаць на асваенне новых зямель. У райком ЛКСМБ паступаюць заявы ад маладых патрыётаў з просьбай накіраваць іх у Казахстан, Ciбip, Алтайскі край i Паволжа…

                                                                                                                           9 мая 1954 г.

Вапнавы кар’ер              

На тэрыторыі калгаса «Tpэці з’езд Саветаў» распрацоўваецца вапнавы кар’ер. Для гэтай работы прызначан трактар-бульдозер з Кіраўскай МТС.

У хуткім часе пачнецца здабыча вапны, якая шырока будзе выкарыстоўвацца для вапнавання кіслых глеб.

На будаўніцтве ГЭС

Чыгірынка. Тут вядуцца вялікія падрыхтоўчыя работы да пачатку будаўніцтва гідраэлектрастанцыі. Зараз узводзяцца будынкі канторы i інтэрната для рабочых i служачых новабудоўлі.

На месца будаўніцтва ГЭС прыбывае многа тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў. У прадстаячую нядзелю, 23 мая г. г . адбудзецца ўрачыстае адкрыццё будаўнічых работ на Чыгірынскай ГЭС.

Узбуйненне калгасаў

Днямі адбыліся агульныя сходы калгаснікаў сельгасарцелі імя Карла Маркса i імя Жданава.  На ix вырашалася пытанне аб узбуйненні гэтых дзвюх грамадскіх гаспадарак

 

 

з калгасам «Рассвет». Хлебаробы арцелей імя Карла Маркса i імя Жданава аднагалосна рашылі  аб’яднацца з перадавым калгасам рэспублкі.

Зараз у калгасе «Рассвет» налічваецца больш за 9 тысяч гектараўзямельных угоддзяў, 1173 дамы калгаснікаў, 1759 працаздольных членаў арцелі. Недзялімыя фонды калгаса складаюць 10 мілёнаў рублёў.  У apцелі – 22 брыгады, з ix 15 паляводчых.

1 студзеня 1955 г.

Першая прадукцыя

Будаўнікі гароднінасушыльнага завода падрыхтавалі Новаму году вялікі падарунак. Яны здалі завод у эксплуатацыю. Ужо выпушчана першая высакаякасная прадукцыя.

Завод аснашчаны навейшым айчынным тэхнічным абсталяваннем, поўнасцю ўкамплектаваны рабочымі. Сярод апаратчыкаў, качагараў, capтыроўшчыкаў i ўпакоўшчыкаў наладжана тэхнічная вучоба. Калектыў гароднінасушыльнага завода з першых жа дзён разгарнуў барацьбу за выпуск прадукцыі толькі высокай якасці.

17 сакавіка 1955 г.

Узнагароды ўдзельнікам УСГВ 1954 г.

Галоўны камітэт УСГВ прыняў пастанову аб узнагароджанні i прэміраванні ўдзельнікаў  УСГВ 1954 года ад Беларускай ССР.

Дыплом першай ступені прысуджан калгасу «Рассвет» нашага раёна. Арцель атрымлівае легкавую і грузавую аўтамашыны. Апрача таго, старшыня калгаса К. П Арлоўскі ўдастоен вялікага залатога медаля i прэміраваны аўтамашынай «Победа».

За дасягнутыя поспехі ў пчалярстве пчалаводчай пасецы калгаса імя Андрэева прысуджана натуральная прэмія – калгасная бібліятэка, кошт якой вызначаецца ў 10 тысяч рублёў. Калгасную бібліятэку атрымлівае таксама пладовы гадавальнік «Жылічы».

2 чэрвеня 1955 г.

Цэгла новабудоўлям

Цагельны завод Kipaўскага райпрамкамбіната паспяхова пачаў i праводзіць сезон па вырабе будаўнічых матэрыялаў. Прадпрыемства выпусціла першую прадукцыю. Узноў вырабленая цэгла пайшла на новабудоўлі райцэнтра, калгасаў i прадпрыемстваў.

У параўнанні з леташнім вытворчасць каштоўнага будаўнічага матэрыялу завод рашыў у бягучым годзе павялічыць на 15-18 працэнтаў.

У працы па вырабе цэглы вызначаюцца рабочыя завода Андрэй Дайнека, Вольга i Мікалай Арэшкі, Праскоўя Чайка i другія, якія нормы выпарацоўкі выконваюць на 120 – 150 працэнтаў.

15 студзеня 1956 г.

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

аб удакладненні  назвы цэнтра Kipaўcкага сельскага Савета

iKipaўcкага раёна Магілёўскай вобласці

У сувязі з тым, што цэнтр Kipaўcкага сельскага Савета – вёска Kipaва i цэнтр Kipaўcкага раёна – пасёлак Kipaўcк зліліся ў адзін населены пункт, называць населены пункт, які з’яўляецца цэнтрам Kipaўскага сельскага Савета i Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, пасёлак Кіраўск.

Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Caвета БССР

Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Caвета БССР

 

 

 

 

 

22 студзеня 1956 г.

Будаўніцтва МТС

Пачалося будаўніцтва тыпавой сядзібы Kipaўскай машынна-трактарнай станцыі. Зараз закладваецца фундамент майстэрні двухпавярховага жылога дома. Апрача таго, у будучым годзе будзе ўзведзена таксама кантора МТС i шэраг падсобных памяшканняў.

Цяпер на будаўнічую пляцоўку завозіцца цэгла, камень i іншы матэрыял. На ўсе работы ў 1956 годзе будзе выдаткавана каля двух мільёнаў рублёў.

29 ліпеня 1956 г.

Цікавая з’ява

У вёсцы Дубцы Стайкаўскага сельсавета 22 ліпеня ў 9 гадзін ранiцы адбылося падзенне метэарыта. Гэтая з’ява суправаджалася двумя выбухамі. На месцы падзення была выяўлена даволі значная варонка, у якой знойдзены асколкi каменя шэрага колеру. Паверхня каменя чорная, гладкая. Самы буйны асколак важыць больш за кілаграм.

23 жніўня 1956 г.

Небывалы ўраджай

У вучэбнай гаспадарцы Жыліцкага сельгастэхнікума вырас небывалы ураджай збожжавых культур. Напрыклад, жыта з кожнага гектара сабрана па 25 – 27 цэнтнераў. Яшчэ вышэйшы ўраджай атрыман ячменю. Кожны гектар гэтай культуры даў па 32 цэнтнеры зерня.

29 лістапада 1956 г.

Узнагароджаннс раённай камсамольскай арганізацыі

ЦК ВЛКСМ і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР разгледзілі вынікі сацыялістычнага  спаборніцтва камсамольскіх арганізацый i моладзі рэспублікі за павелічэнне вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі ў 1955 – 1956 гаспадарчым годзе і пастанавілі:

Прызнаць пераможцамі ў сацыялістычным спаборніцтве i ўручыць пераходны Чырвоны сняг ЦК ЛКСМБ i Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР i грашовую прэмію ў размеры 2000 рублёў Kipaўскай раённай камсамольскай арганізаціі.

Астаўлены пераходны Чырвоны Сцяг і прысуджана прэмія ў размеры 750 рублёў камсамольскай арганізацыі калгаса «Рассвет».

За атрыманне высокіх надояў малака званне «Лепшая  маладая даярка Беларусі» прысвоена Алене Багданавай, Галіне Бурынчык, Coф’і Бяляўскай з калгаса «Рассвет».

4 студзеня 1957 г.

Калгасны радзільны дом

У вёсцы Асаўнік – цэнтры сельгасарцелі імя Максіма Горкага – на цагляным падмурку, з шыферным дахам  красуецца прасторны радзільны дом…

Вось ужо некалькі месяцаў, як радзільны дом здадзен у эксплуатацыю. У ім ёсць пакой санітарнай апрацоўкі, родавая i пасляродавая палаты, кухня з буфетам...

18 кастрычнікі1957 г.

У калгасе імя Kipава стопудовы ўраджай азімай пшаніцы

Азімая пшаніца ў пасяўным балансе калгаса імя Kiрава займае адно з вядучых месц. У арцелі гэтай культуры з боку хлебаробаў надаецца выключная ўвага. Так, у паляводчай брыгадзе, якой кіруе Уладзімір Шаўчук, у выніку клапатлівых адносін да азімай пшаніцы з 28 гектараў атрыман з кожнага 100-пудовы ураджай...

 

 

15 лістапада 1957 г.

Помнік загінуўшым воінам

На тэрыторыі калгаса імя Kipaвa побач з шашой Бабруйск – Магілёў будаўнікі арцелі разам з работнікамі дарожнага ўчастка № 708 пабудавалі двухмятровы помнік загінуўшым воінам Савецкай Арміі ў гэтых месцах у 1944 годзе. На помніку напісаны імёны загінуўшых...

13 красавіка 1958 г.

Новы маслазавод уступіў у строй

…Не так многа часу прайшло з таго дня, калі быў закладзен фундамент новага завода, а зараз, рыхтуючы дастойную сустрэчу першамайскаму святу, будаўнікі рапартавалі аб заканчэнні работы.

Старанна папрацавалі будаўнікі. Слесары, цесляры, каменшчыкі і другія  імкнуліся з дня ў дзень павялічваць нормы выпрацоўкі, i калектыў будаўнікоў забяспечваў выкананне дзённых заданняў на 120 – 130 працэнтаў.

…Днямі спецыяльна назначаная абласным маслатрэстам камісія ў складзе  інжынерна-тэхнічных работнікаў правяла прыёмку новага завода. Работа будаўнікоў атрымала добрую ацэнку. Новы завод пушчаны ў строй…

17 сакавіка 1959 г.

 

 

Тэлеперадача з калгаса «Рассвет»

Нядаўна аператар маскоўскай студыі тэлебачання пабываў у калгасе «Рассвет», дзе зазняўцікавыя кадры, якія расказваюць аб працоўных буднях праслаўленага беларускага калгаса. 12 сакавіка адбылася перадача, прысвечаная гэтаму калгасу. Маскоўскіятэлегледачы змаглі пазнаёміцца з лепшымі людзьмі калгаса, даведацца аб іх працоўных поспехах у мінулым годзе.

21 лістапада 1959 г.

Ва ўніверсітэце культуры

Каля 250 слухачоў налічвае універсітэт культуры, які працуе ў райцэнтры. Тут адбыліся ўжо трэція заняткі. 3 цікавай i змястоўнай лекцыяй аб культуры i паводзінах савецкага чалавека выступіў член таварыства па распаўсюджванні палітычных i навуковых ведаў тав. Мазгавы...

2 ліпеня I960 г.

Дзённае кіно

Нядаўна ўпершыню ў нашым раёне абсталявана спецыяльная апаратура для дэманстрацыі кіно ў дзённы час…

У бліжэйшы час дзённыя фільмы на сельскагаспадарчую, навукова-папулярную документальную тэматыку будуць паказаны ў калгасах імя Куйбышава, імя Максіма Горкага,  «Чырвоны баец» i іншых.

I студзеня 1961 г.

Aгнi над Чыгірынкай

...ГЭС успыхнула тысячай агнёў, заззяла, засвяцілася. Нельга было глядзець без хвалявання на гэтую цудоўную і прыгожую ілюмінацыю. ЛямпачкіІльіча ярка ўспыхнулі ў дамах рабочых, калгаснікаў. А хутка чыгірынскі ток прымусіць працаваць сотні матораў у калгасах i на прадпрыемствахБыхаўскага, нашага i іншых раёнаў, увальецца ў адзіную беларускую энергасістэму.

Шчаслівага шляху, чыгірынскі ток!

 

 

 

1 студзеня 1961  г.

 

Калгасны музей

Багатая гісторыя ў калгаса «Рассвет». Многа тут цікавага,  павучальнага. Зараз у арцеліідзепадрыхтоўка да стварэння музея гісторыі сельгасарцелі. Ужо выбраны савет музея, у якіўвайшло дзевяць чалавек: садавод Якаў Захаравіч Бяляўскі, работнік бухгалтэрыі Уладзімір Харытонавіч Бяляўскіі іншыя. Адказным за збор матэрыялаў зацверджаны Іван Раманавіч Скудны. Ен пабываў у Мінску, наведаў музеі, архівы. Работнікі гэтых гістарычных устаноў горача падтрымаліідэю стварэння музея гісторыі славутага калгаса i паабяцалівыдзяліць некаторыя матэрыялы, якія датычаць гісторыі вёсак калгаса «Рассвет».

Праўленне калгаса выдзеліла для музея спецыяльнае памяшканне.

1 сакавіка 1961г.

Узводзіцца школа

У Чыгірынцы ўзводзіцца двухпавярховы будынак школы-інтэрната. Ужо выводзяцца сцены.

Школа будзе здадзенаў эксплуатацыю ў канцы бягучага года.

19 красавіка 1961 г.

Вуліца імя Юрыя Гагарына

Ідучы насустрач пажаданням працоўных райцэнтра, у азнаменаванне вялікага подзвіга 

 

 

героя-лётчыка 12 красавіка 1961 года, выканаўчы камітэт раённага Савета дэпутатаў працоўных пастанавіў перайменаваць вуліцу Шашэйную гарадскога пасёлка Kipaўска ў вуліцу касманаўта Гагарына.

Адначасова вуліца Банная перайменавана ў вуліцу Героя Савецкага Саюза Мельнікава, нашага слаўнага земляка, які загінуй у дні  Вялікай Айчыннай вайны.

23 жніўня 1961 г.

Новыя школы

3 году ў год у нашым раёне расце школьная сетка. Разам з ей павялічваецца лік настаўнікаў i вучняў.

Так, у вёсцы Сяргеевічы хлебаробы мясцовага калгаса імя Сталіна метадам народнай будоўліўзвялі нядаўна новы будынак школы. 3 сёлетняга навучальнага года былая пачатковая школа ператвараецца ў сямігадовую. 3 дапамогай калгаснікаў сельгасарцелі «Камуніст» у вёсцы Пясцова пабудавана пачатковая школа. 1 верасня яе класы запоўніць шумная вясёлая дзетвара.

Будуюцца новыя школы ў вёсках Баравіца, Скрыпліца, Ала i ў радзе іншых месц.

2 снежня 1961г.

Стэнд ільназавода на  ВДНГ у Маскве

…У павільёне Беларускай рэспублікіў адкрытай тэматычнай выстаўцы дэманструюцца прамысловыя вырабы прыгатавання трасты. Тут ёсць спецыяльны стэнд,які прысвечаны Кіраўскаму льнозаводу. Наведавальнікі ВДНГ пазнаёмяцца з  будовай паточнай лініільнозавода па выпрацоўцыдоўгага валакна,  перапрацоўцы адходаў, сартоўкай і прэсоўкай кароткага валакна.

Ільнозаводцы імкмуцца працаваць яшчэ лепш,памнажаць свае вытворчыя поспехі.

                                                                                                                           10 студзеня 1962 г.

 

Новая медыцынская ўстанова

Напярэдадні навагодняга свята ў вёсцы Валосавічы адкрыўся новы фельчарска-акушэрскі пункт. Ён будзе абслугоўваць хлебаробаў трох населеных пунктаў: Валосавічы, Цейкавічы i Суянец.

Загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта прызначаны Георгій Георгіевіч Кісялёў. Зараз тут штодзённа праводзіцца прыём хворых. У сувязі з адкрыццём новага пункта асабліва вялікія зручнасці атрымалі жыхары вёсах Цейкавічы i Суянец: да гэтага часу яны хадзілі не на вельмі блізкую адлегласць – у Мышкавіцкі  фельчарска-акушэрскі пункт.

4 красавіка 1962 г.

Новы радыёвузел

У райцэнтры абсталяваны і ўзведзены ў эксплуатацыю новы, больш магутны радыёвузел. Ён абслугоўвае да 12 тысяч радыёкропак, у чатыры разы больш, чым ранейшы. 3 цягам часу на абслугоўванне гэтага радыёвузла пяройдуць усе населеныя пункты раёна.

2 сакавіка 1963 г.  

Высокая ацэнка

Калгас «Камуніст» атрымаў летась ураджай каранёў цукровых буракоў па 450 цэнтнераў з гектара на плошчы 41 гектар. Кожны гектар пасеваў з улікам ураджаю бацвіння даў звыш 150 цэнтнераў кармавых адзінак.

Дабіўшыся такіх вынікаў, калгас стаў пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве за вырошчванне высокіх ураджаяў цукровых буракоў у 1962 годзе сярод калгасаў рэспублікі.  Рашэннем бюро ЦК КП Беларусі сельгасарцелі  «Камуніст» уручаны пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР з выдачай грашовай  прэміі 500 рублеў.

5 сакавіка 1963 г.

Пocпex Марыі Сідарэнка

Марыя Сямёнаўна Сідарэнка працуе даяркай у калгасе «Камуніст». Яна ўзялася раздойваць 50 кароў-першацёлак. У даяркі вялікі практычны вопыт. Раней яна ад кожнай каровы сваей групы надойвала да 4 тысяч кілаграмаў малака. Праца яе адзначана высокай урадавай узнагародай – ордэнам Леніна...

28 сакавіка 1964 г.

Фестываль сельскагаспадарчых фільмаў

У раёне зараз праходзіць фестываль сельскагаспадарчых фільмаў. Для працоўных вёскі дэманструюцца кароткаметражныя фільмы аб мінеральных угнаеннях iix прымяненні, аб нагуле буйнай рагатай жывёлы i антыбіётыках, аб знатных людзях краіны Аляксандру Гіталаве i Надзеі Загладзе…

20 жніўня 1964 г.

Заслужаныя настаўнікі

За дасягнутыя поспехі ў справе народнай асветы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена ганаровае званне заслужанага настаўніка школ Беларускай ССР загадчыку аддзела народнай асветы раёна Андрэю Рыгоравічу Міхалёнку і дырэктару Kipaўскай сярэдняй школы Аляксандру Захаровічу Арэшку.

1 мая 1965 г.

Добрыя весткі

Калгас «Рассвет». Жывёлаводы сельгасарцеліпавялічылі вытворчасць малака ўпараўнанні з мінулым годам у тры разы.

Калгас імя Куйбышава. Высокія тэмпы ў працы ўзялі жывёлаводы калгаса. Сёлета яны значна павысілі надоі малака, што дало магчымасць з пачатку года на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў вытварыць у 7 разоў больш гэтай прадукцыі, чым за чатыры месяцы 1964 года.

 

Caўraс імя Кірава. Тут інтэнсіўна вядзецца адкорм грамадскай жывёлы. Задание па вытворчасці мяса рабочыя гзсиадаркг выканал на 287 працэнтаў.

Калгас «Праўда». Раласпю свецяцца сёння гвары працаўнікоў ферм арцелі. Справа ў гым, ипо калгас здолеў павялічыць вытворчаспь малака ўпараўнанні з мінулым годам у 2 разы.

 

                                        29 студзеня 1966 г.

Клуб кожнай брыгадзе

У клубе вёскі Нямкі, разлічаным на сто меси, заканчваюццаапошнія адзелачныя работы. 3 уводам яго ў строй у калгасе «Праўда» ўсе паляводы брыгалы будуць мець свае ачагі культуры. Цяпер клубы ёсць у кожнай у кожнай паляводчай брыгадзе сельгасарцелей «Радзіма», «Чырвоны баец»,імя Kipaва, імя Куйбышава.

Сёлята будуць узводзіцца новыя будынкі культурна-асветных ўстаноў. У калгасе «Рассвет», напрыклад, будаўнікі пачнуць узводзіць Палац культуры на 800 месц, у сельгасарцелі apueai імя Кірава – цагляны двухпавярхоны Дом культуры, у весках Паўлавічы і Чыгірынка калгасаў “” «Чырвоны баец» i «Праўда»  новыя будынкі для 6i6ліятэк.

11 мая 1966 г.

Гмахі новабудоўляў

Тэрыторыя Жылщкага саугаса-тэхнікума мяняе сваё аблічча. За апошні час тут пабудаваны новая сталовая, пякарня, магазін, жылы дом для рабочых i служачых.

Завяршаецпа будаўніцтва жылога дома для настаўнікаў Жылщкай сярэдняй школы,

 

інтэрната для навучэнцаў тзхнікума, новага цаглянага будынка пая кантору саўгаca-тэхнікума «Жылічы»

Для навучэнцаў тэхнікума ўзводзіцца яшчэ адзін будынак інэрната, закладзена будаўніцтва дзіцячых ясляў.

                19 мая1966 г.

3высокай узнагародай Вас, Вера Іосіфаўна!

Радастная вестка абляцела калгаснікаў сельскагаспадарчай арцелі «Радзіма». Лепшай звеннявой Веры Іосіфаўне Баркоўскай Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка за поспехі ў вырошчванні льну прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай працы…

2 лютага 1967 г.

Новы цэх

Новы цэх па перапрацоўцы малака ўступіў у строй на маславодзе. Ён аснашчаны ўдасканаленым айчыиным абсталяваннем. Зараз магутнаспь прадпрыемства ўзрасла ў два разы. Завод будзе перапрапоўвань за змену 100 гоп малака.

1 студзеня 1968 г.

Калгяс-мілъянер

Высокую ўраджайнасцъ yсix сельскагаспадарчых культур атрымалі сёлета хлсбаробы нашай ссльгасарцелг (калгаса «Радзіма»). На надежным узроўно : жыягпгадо^ля. У параўнанні з мінулым годам больш вытварана малака i мяса.

За 11 месяцаў прашоўшага гола ал рэалгзацьі прадукцыі паляводства t жывёлагадоўлі калгас атрымаў нрыбытак 1 065 000 рублёў. Гэта на 25 тысяч рублёў болъш, чым у 1966 годзе.

 

Прадукцыя гароднісушылънага завода

37 назваў разнасганых прадуктаў харчавання кыпускае Kipaўcкi гароднісушыльны завод. Прадукцыя яго вядома не талькіў нашай рэспубліцы. Многія прадукты харчавання экспартуюцца ў зарубежныя краіны.

 

 

За два гады ў Югаславіі i Англію адпраўлены вялікія партыі крухмалу У паўночную частку нашай краіны штогод адпраўляецца сухая гародніна i садавіна: яблыкі, слівы, бульба.

Прадукцыя, выпускаемая Kipaўcкiм гароднінасушыльным заводам, атрымала высокую ацэнку.

16 снежня 1969 г.

Вучыцца ў новай школе

Новы навучальны год у вучняў Шалаёўскай сярэдняй школы пачаўся  новай цаглянай двухпавярховай школе. Тут утульныя класныя пакоi, ёсць спортзала, майстэрні з неабходнымі  станкамі, фізічны іхімічны  кабінеты, лабараторыя, піянекрскі пакой. Пры школе працуе бібліятэка, дзе многа разнастайнай мастацкай літаратуры, працуе буфет.Для вучняў гатуюцца гарачыя абеды 242 школьнікі Грыбавецкага сельсавета займаюцца зараз у дабротным памяшканні.

11 красавіка 1970 .

 У юных лесавола?

Старанна працуюць рабяты Любоніцкага школьнага лясніцтва. Яны дапамагаюць калектыву лясніцтва ў стварэнні дэндрапарку. Імі зроблена 340 новых домікаў для шпакоў, адрамантавана бельш за 100 старых. Шпакоўні размясцілі ў дэндрапарку лясніцтва, у парках, садах, дзіцячага дома, калгаса, балынцы.

Актыўны ўдзел у гэтым прынял i члены школьнага лясніцтва Мікалай Пімошын, Віктар Саланоч. Mкалай Вядзернікаў, Юрый Панюк, Валянціна Журавлёва, Hіна Баркоўская…

6 студзеня 1972 г.

Справілі наваселл!

Растуць і прыгажэюць населеныя пункты Казулікага сельскага Савета. Вёскі забудоўваюцца дабротнымі жылымі дамамі на новы лад. Яны прасторныя,  з цэглы і блокаў. Гэта гаворыць аб тым, што калгаснікі  жывуць заможна.

Справыілі наваселле дзесяткі працаўнікоў калгаса імя Кірава. Гэта Уладзімір Трафімавіч Свірыд, Васіль Конанавіч Кісель, Пётр Фядосавіч Габрусь, Надзея Трафімаўна Смірнова, Мірон Лявонавіч Пятруша, Міхаіх Рыгоравіч Герасімовіч i іншыя. У калгace «Трэці з’езд  Саветаў” будаўнік здалі ў эксплуатацыю двухпавярховы жылы доім.

Вёскі мяняюць сваё аблічча з кожным годам. Яны добраўпарадкоўваюцца , растуць.

5 лютага 1972 г

дзе рэстаўрацыя

У адным з маляўнічых куткоў раёна знаходзіцца Жыліцкі саўгас-тэхнікум. Галоўным яго корпус з’яўляецца архітэктурным помнікам канца   XVIIІ стагоддзя. Старажытны будынак у рускім коасічным стылі, пабудаваны рукамі прыгонных умельцаў, з устаўленнем  савецкай улады перайшоў у рукі народа і стаў месцам навучэння дзяцей працоўных.

У час Вялікай айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі значную частку будынка, ператварыўшы яго зблжжасклад,  а затым у шпіталь.

У сучасны момант тут  ідзе работа па рэстаўрацыі гэтага помніка даўніны.Над аднаўленнем працуюць спецыялісты з Мінска і Магілёва. У хуткім часе будынак прыме ранейшы, першапачатковы выгляд.

14 лістапада 1972 г..

Наваселлі

У калгасе «Рассвет» імя К П. Арлоўскага пачалося засяленне новага добраўпарадкаванага расёлка, які ўзведзены на сродкі гаспадаркі. У прасторных катэджах  справілі наваселле ўжо шэсць сямей расветаўцаў. Выдатныя нагляныя дамы атрымалімеханізатары Сяргей Чэрцілін, калгаснік Аляксандр Бяляўскі, сакратар партарганізацыі Сяргей Сапажкоў, галоўны заатэхнік Леанід Магонаў і іншыя.

 

 

 

 

8 сакавіка 1973 г.

50 даярак «Рассвета» — удзельніцы ВДНГ

У нашай вобласці з кожным годам растуць рады работнікаўжывёлагадоўлі, якія дабіваюцца права быць удзельнікамі ВДНГ СССР i атрымліваюць медалі выстаўкі.

…Па леташніх паказчыках вызначаны ўдзельнікі выстаўкі 1973 года. Сяродіx 50 даярак з аднаго толыкі ардэнаноснага калгаса «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага нашага раёна.

 

17 сакквіка 1973 г.

 Прысуджаны сцяг

Пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве раёнаў за паспяховае выкананне планаў i сацыялістычных абавязапельстваў па жыллёвым, культуриа-бытавым будаўніцтве, добраўпарадкаванні i паляпшэнні санітарнага стану гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу i ссльскіх населеных пунктаў прызнаны i наш Kipaўcкі раён. Яму прысуджаны пераходны Чырвоны Сцят Савета Міністраў БССР i Белсаўпрофа з выдачай грашовай прэміі ў размеры тры тысячы рублёў.

 

14 лютага 1974 г.

Рэкардсмен з Жыліч*

У Гомелі праведзена першынство рэспублікі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў. Удала выступіў на ім навучэнец Жыліцкага саўгася тэхнікума Аляксандр Зайцаў. У рыўку ёнпаказаў лепшы вынік сярод штангістаў найлягчэйшай вагі – 75 кіліграмаў. Гэта новы рэкорд Беларускай ССР сярод юніёраў.

Здольны атлет штурхнуў 95 кілаграмаў і набраў у двухбор’i 170 кілаграмаў. У выніку А. Зайцаў заваяваў залаты медаль чэмпіёна. Ён узнагароджаны таксама каштоўным падарункам.

19 лютага 1974 г.

У Паўлавіцкай васьмігодцы

Цікава прайшла ў школе сустрэча з Героем Савецкага Саюэа Фёдарам Пракопавічам Нікіціным. Нарадзіўся i рос ён у вёсцы Шпілешчына, а зараз жыве ў Бабруйску працуе на фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.

Па запрашэнні рабят праслаўлены зямляк прыехаў у школу, расказаў аб сваім баявым шляху, геройскім учынку. Школьнікі ад усёй душы падзякаваліслаўнаму земляку за захапляючы расказ.

9 студзеня1975 г.

Шырокім фронтам

Калгас «III з'езд Саветаў» шырокім фронтам вядзе будаўніцтва прамысловых i бытавых аб'ектаў, якое ажыццяўляецца гаспадарчым споса6ам.

У 1973 – 1974 гадах узведэены два новыя кароўнікі на 200 галоў буйнай рагатай жывёлы кожны. Зладзены ў эксплуатацыю тыпавы двухкватэрны жылы дом, дзіцячы сад-яслі на 50 месц, тры сянажныя траншэі на 2,5 тоны масы, механізаваная адкормачная пляцоўка на 300 галоў буйнай рагатай жывёлы, бойня з раздзелачным цэхам, халадзільнай устаноўкай, гарачай i халоднай вадой.

19 красавіка 1975 г.

Кіраўск. Лічбы і факты

Дa першамайскіх свят у ордэна Леніна калгасе «Рассвет» імя К. II. Арлоўскага ўступіць у строй вялікі і прыгожы Палац культуры з глядзельнай залай на 800 месц, спартыўнай залай i іншымі памяшканнямі. Тут размесціцца i кантора калгаса. Побач з Палацам узводзіцца гандлёвы цэнтр.

 

 

 

На экраны выйшаў каляровы фільм «Сябры прыроды». Ен расказвае аб рабоцс лепшага ў вобласці Любоніцкага школькага лясніцтва.

 

Закончены падрыхтоўчыя работы да ўзвядзення ў райцентры Kipaўcкara прафесійна тэхнічнага вучылішча. У хуткім часе ў ім будуць вучыцца 650 будучых механізатараў.

 

У Скачкоўскай сярэдняй школе пабываў кандыдат філалагічных навук I. П. Чыгрын.Ён прачытаў для старўакласнікаў лекцыю «Якуб Колас i беларуская літаратура».

 

 

5 чэрвеня1975 г.Вітпмінныя гранулы

У калгасе «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага травяная мука гранулюецца.Гэта дае магчымасцьзнізіць страты караціну пры захаванні. У адным кілаграме вітамінных гранул з азімага жыта ўтрымліваецца 200, сеяных граў – 252 міліграмы караціну.

12 чэрвеня 1975 г. Шанаванне лаўрэата

Днямі ў рэдакцыі нашай газеты адбылося шанаваннс лаўрэата абласной npэміі імя Фёдара Ра кушава Фёдара Цімафеевіча Папова, няштатнага карэспандэнта «Магілёўскай праўды», «Кіраўца» i рэспубліканскай «Сельскай газеты». ветэрана вайны i працы.

Імя Ф. Ц. Папова добра вядома нашым чытачам. Ен актыўна супрацоўнічае ўперыядычным друку, нашсаў кнігу «Незабыўныя гады», рыхтуе да друку другую.

І нездарма за актыўны ўдзел у савецкім друку, плённую працоўную i грамадскую дзейнасць ён стаў другім лаўрэатамм прэміі, прысуджанай бюро абласной арганізацыі Саюза журналістаў БССР рэдакцыі «Магілёўскай праўды».

11 лістапада 1975 г.

За пяцітысячны рубеж

Цейкавіцкая малочнатаварная ферма калгаса «Рассвет» Імя К.П. Арлоўскага па праве лічыцца перадавой у раёне. Вось ужо на працягу некалькіх год калектыў дабіваецца лепшых поспехаў у сацыялістычным спаборнщтве жывёлаводаў раёна. У сярэднім за гол тут атрымліваюць ад кожнай каровы каля чатырох тысяч кілаграмаў малака. А сёлетапрацаўнікі фермы паставілі мэту атрымліваць ад кожнай каровы па 4250 кілаграмаў малака. Многія даяркг ужо набліжаюцца да фінішу. Сярод ix i Любоў Самуілаўна Корзун – даярка з васемнаццацігадовым стажам. Шматгадовая плённая праца высока адзначана Радзімай. Любоў Самуілаўна Корзун удастоена ордэна Леніна.

25 сакагчка 1976 /.

Ціха ў клубе

Kipaўніцтвa калгаса імя Свярдлова мала ўдзяляе ўвагі адпачынку калгаснікаў. Так, напрыклад, клуб, шю знаходзіцца ў вёсцы Чарабамір, у запушчаным стане. Тут няма радыёлы, адсутнічаюць настольныя гульні, вялікай рэдкасцю сталг культурна-масавыя мерапрыемствы. Жыхары вёскі не маюць магмымасці нават паглядзець кінафільм. Такое цягнецца ўжо доўгi час. А ўлетку  і ў восень памяшканне клуба выкарыстоўвалася як склад для зерня.

12 жніўня 1976 г.

Госці з ГДР

Штогод прыязджаюпь на практыку ў Жыліцкі саўгас-тэхнікум студэнты сельскагаспадарчых навучальных устаноў з сацыяльных краін. Сёлета сюды прыехала дзесяць

студэнтаў з Ростакскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

- Мы жывём t працуем гут ужо два тыдні, – расказвае студэнт Хорсі Кругер. – Нас цёпла прынялі, стварылі ўсе ўмовы для плённай праны і карыснага адпачынку.…Для гасцей арганізаваны экскурсii па гістарычных месцах у Бабруйск, Рагачоў, Мінск.

 

24 жніўня 1976 г.

Новыя магазіны

На рыначнай плошчы райцэнтра са зборна-шчытавых канструкцый узведзен магазін па продажы гародніны і фруктаў. У пачатку верасня ён прыме першых пакупнікоў. Побач будуецца яшчэ адна гандлёвая кропка. Туг будуць два магазіны: «Сельскагаспадарчы» і  «Рыба».

Днямі гасцінна адчыніць дзверы і прыме першых пакупнікоў павільён каля  аўтастанцыі. Наведвальнікі змогуць набыць у iм разнастайную мэблю, гаспадарчыя тавары. А не так даўно да паслуг Kiраўчан адкрыўся кулінарны магазін па вуліцы Пушкіна.

Узводзяцца гандлёвыя цэнтры ў калгасах «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага, імя Калініна, магазін на чатыры рабочыя месцы ў калгace імя Чапаева.

…За гады дзевятай пяцігодкі на капітальнае будаўніцтва, рэканструкцыю і  рамонт гандлёвых кропак раёна выдаткавана звыш мільёна рублёў. Значныя сродкі будуць укладзены і ў гэтым годзе – усяго каля 240 тысяч рублеў.

 

7 верасня 1976 г.

Ва ўрачыстай абстаноўцы

Добры ўраджай збожжавых культур вырасцілі сёлета хлебаробы калгаса імя Чапаева. Каласавыя тут далі па 30,6 цэнтнера з гектара. Такога хлеба гаспадарка яшчэ не збірала…

Старшыня калгаса У. К. Уладзіміраў павіншаваў камбайнёраў сваёй гаспадаркі і шэфаў з Жыліцкага caўгаca-тэхнікума з вялікай перамогай на жніве 76.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва на жнівс былі ўручаны грашовыя прэміі...

18 студзеня 1977 г.

Наваселле бібліятэкі

Наша Мышкавшкая сельская бібліятэка змяніла месца сваёй npaпіскі. Каля 13 тысяч кніг было перавезена са старога памяшкання ў новую бібліятэку, якая размясцілася ў калгаспым Палацы культуры…

5 лютага J977 г.

Доўгажыхар

Жыхару вёскі Цейкавічы Максіму Сцяпанавічу Зерняку споўнілася 104 гады. Але ён адчувае сябе бадзера. Чытае газеты без акуляраў. Дамашнія работы выконвае сам. Пілуе дровы, сячэ іx.  Топіць грубку, даглядае дамашнюю жывёлу. А ў летні час апрацоўвае свой прысядзібны ўчастак, сам збірае ўраджай. На запытанне. як ён збярог сваё здароўе, Максім Сцяпанавіч адказвае, што ніколі не ўжываў спіртных напіткаў i не курыў.

 

26 сакавіка 1977 г.

 

 Гарадзецкія вячоркі

У гаснях у хлебаробаў калгаса імя Kipaвa пабываў калектыў мастанкай самадзейнасці Гарадзецкага сельскага клуба «Гарадзецкія вячоркі». Самадзейныя артысты выступілі на сцэне Стаўпіцкага Дома культуры са сваёй цікавай, багатай i змястоўнай праграмай…

За адзін год свайго існавання ўдзельнікі ансамбля заваявалі шырокую папулярнаспь у гледачоў. Яны выступалі на сцэнах сельскіх клубаў «Бераснёўскі», калгаса імя Куйбышава i ншых...

8     лістапада 1977 г.

Прыгажэе пасёлак

Днямі будаўнікі мантажнікі ПМК «Міжкалгасбуда» пачалі работы па зборцы канструкцый другога поверха новага буйнапанельнага шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне па вулщы Гагарына. Яго намечана здаць у эксплуатацыю да канца бягучага года. У пяціпавярховым доме кватэры атрымаюць 70 сем'яў рабочых, служачых  і інжынерна-тэхнічных работнікаў перасоўнай механазаванай калоны. Фундамент пад яшчэ адзін такі дом будзе закладзены праз некалькі месяцаў.

Хутка ідзе будаўніцтва ў новым мікрараёне. Тут ужо ў добраўпарадкаваных кватэрах пражываюць 106 сем'яў міжкалгасбудаўцаў і 18 сем’яў рабочых ПМК-14. У наступным годзе ПМК-14 увядзе ў строй яшчэ два дамы на 36 кватэр.

1 сняжня 1977 г.

Добры падарунак

Добры падарунак атрымалі трактарысты і рамонтнікі калгаса імя Дзяржынскага Дзяржаўная камісія прыняла тут Дом механізатара. У ім створаны ўсе ўмовы для вучобы і адпачынку. У Доме механізатара маецца вучэбны клас, абсталяваны ўсім неабходным для заняткаў, сталовая, кухня, бытоўка. У аддзелцы памяшканняў i афармленні нагляднай агітацыі шырока выкарыстаны сучасныя матэрыялы. Гэта восьмы па ліку Дом механізара ў нашым раёне.

16 сакавіка 1978 г.

Ганаровы прыз

У жыцці нашай калгасніцы Ніны Архіпаўны Бяляўскай адбылася змамянальная падзея. На злёце пераможцаў Усесаюзнага спаборнщтва механізатараў у Маскве, які адбыўся ў пачатку гэтага месяца, яна прызнана лепшай сярод трактарыстак краіны. Ніне Apxіпаўне ўручан прыз імя Пашы Ангелінай, прэмія і бясплатная пуцёўка ў адзін з сочынскіх пансіянатаў…

24 кастрычніка 1978 г.

Да нас з песняй

У мінулую суботу наш раён наведала дэлегацыя з Вацлаўскага ваяводства Польскай На роднай Рэспублікі, якую ўзначальваў намеснік загадчыка аддзела ваяводскага камітэта ПАРП А. Анджэўскі. У складзе дэлегацыі – калектыў мастацкай самадзейнасці i група работнікаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Госці наведалі калгас «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага. Пазнаёміліся з эканомікай калгаса i яго культурным росквітам. Затым пабывалі ў Жыліцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе далі канцэрт мастацкай самадзейнасці...

7 лістапада 1979 г.

Больш за 4000 кіламетраў

Высокімі працоўнымі дасягненнямі радуюць Радзіму жывёлаводы калгаса «Рассвет» имя К. П. Арлоўскага поспеху дабіліся даяркі Цясоўскай малочнатаварнай фермы кавалеры ордэна Леніна Фаіна Ануфрыеўна Скудная i двух ордэнаў Працоўнай Славы Людміла Нікіфараўна Палевіч. Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка сяброўкі рапартавалі аб тым, што яны па надоі малака ад каровы пераўзышлі чатырохтысячны рубеж. Гэта лепшы паказчык у раёне.

29 лістапада 1979 г.

 

Адкрыта новая школа

На адкрыцпё новай тыпавой Жыліцкай сярэдняй школы прыйшлі не толькі наву навучэнцы, але i бацькі, запрошаныя госці, тыя, хто ўзводзіў для дзяцей гэты будынак.

Дзень адкрыцця новай школы ператварыўся ў сапраўднае свята.

 

5 красавіка 1980 г.

Новабудоўлі

      Прыгожа ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль цэнтральнай сядзібы саўгаса імя Кірава цагляны будынак Дома культуры, корпус якого ўжо ўздведзены. Яго глядзельная зала разлічана на 300 месц.

      У Доме культуры будуць розныя памяшканні для гурткоў мастацкай самадзейнасці, бібліятэкі.

      Будуе Дом культуры Бабруйская ПМК-15, якая разлічвае здаць яго ў эксплуатацыю ў сёлетнім годзе.

      Працягваецца і жыллёвае будаўніцтва. Пачынаецца будаўніцтва чатырохкватэрнага дома.

 

9 жніўня 1980 г.

“Рассветаўская” жыватворная

      У санаторыі калгаса “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага ўжо даўно прабіта шчыліна, якая дае мініральную ваду добрай лекавай вартасці ад страўнікава-кішачных захворванняў.

      Праўленне калгаса рашыла даць мінеральную ваду ў гандлёвую сетку для шырокага кола спажыўцоў. Для гэтай мэты пабудаваны цэх па разліве яе, які дасць мільён бутэлек вады ў год.

      Першая партыя жыватворнай вады паступіла ў гандлёвую сетку. Вада атрымала назву “Рассветаўская”.

9 верасня 1980 г.

Свята дажынак

      Яно адбылося ў калгасе імя Куйбышава. На полі сабраліся ўсе ўдзельнікі жніва-80, спецыялісты гаспадаркі.

      Старшыня калгаса В.В. Крэс падвёў вынікі сацыялістычнага спаборніцтва, шчыра павіншаваў пераможцаў, выказаў сардэчную падзяку ўсім удзельнікам нялёгкай бітвы за ўраджай.

      Пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве выйшаў экіпаж камбайнераў у складзе Віктара Мікалаевіча Арцёмава і Міхаіла Сяргеевіча Рыняка, якія намалацілі 353,6 тоны збожжа.

      Сакратар партыйнай арганізацыі В.У. Бандарэнка ўручыў перадавым камбайнерам пераходны Чырвоны вымпел. Хлебаробы паднеслі ім духмяны каравай, выпечаны з зерня новага ўраджаю.

      Выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка паднеслі ўдзельнікам жніва букеты кветак.

12 мая 1983 г.

Адкрыццё помніка

      9 мая, у дзень святкавання 38-й гадавіны Дня Перамогі, у калгасе “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка воінам-землякам, загінуўшым на палях Вялікай Айчыннай.

      К 15 гадзінам дня галоўную плошчу, дзе ўзведзены мемарыяльны комплекс, запоўнілі рассветаўцы.

       Цэнтральная фігура помніка – жанчына на фоне разгорнутага сцяга. У яе ўзнятых руках аўтамат і аліўкавая галінка. Па задуме аўтара Георгія Заборскага, яна ўвасабляе Перамогу. Ля падножжа скульптуры – гранітныя пліты, на якіх залатымі літарамі высечаны 120 прозвішчаў аднавяскоўцаў, салдат, загінуўшых, абараняючы родную зямлю. А вакол, як кроплі крыві, чырвоныя цюльпаны…

14 чэрвеня 1983 г.

Кіраўскае ССПТВ-66 у лічбах і фактах

      Кіраўскае ССПТВ-66 было створана ў 1978 годзе. Зараз тут вучыцца 730 чалавек.

 

* * *

Вучэбна-выхаваўчую работу вядуць 101 інжынерна-тэхнічны работнік. У іх ліку: 37 чалавек з вышэйшай і незакончанай вышэйшай адукацыяй, у вышэйшых навучальных установах вучыцца 7 чалавек.

                                                                        * * *

У прафесійнай арганізацыі тут на ўліку 730 чалавек, у камсамольскай – 595 чалавек.

                                                               * * *

За час існавання вучылішча закончылі яго і паступілі ў ВНУ і тэхнікумы 11 чалавек.

                                                                        * * *

У вучылішчы падрыхтаваны 43 электразваршчыкі, 239 вадзіцеляў аўтамабіля катэгорыі “С” з кваліфікацыяй слесара, 735 трактарыстаў трэцяга класа, 56 сакратароў-машыністак. Дзевяці чалавекам прысвоены разрады вышэй устаноўленых.

                                                                        * * *

Сёлета 184 навучэнцы трэцяга курса праходзяць вытворчую практыку ў шасці раёнах нашай рэспублікі.

30 ліпеня 1983 г.

Дзеці-мурманчане ў Жылічах

 

      Другое лета, як прыязджаюць са школы-інтэрната дзеці з г. Аленягорска Мурманскай вобласці ў піянерскі лагер, які размясціўся ў Жыліцкай сярэдняй школе.

      Для дзяцей былі створаны ўсе ўмовы, каб яны загартавалі сваё здароўе, добра адпачывалі, набіраліся новых сіл.

      Ва ўсім вялікую дапамогу ім аказалі дырэкцыі Жыліцкага саўгаса-тэхнікума і мясцовай школы. Дзеці-мурманчане ў сваю чаргу дапамагі ў полі…

      Школьнікам да душы прыйшлася беларуская прырода, маляўнічы краявід жыліцкіх мясцін.

      Тое, што вось ужо другі год дзейнічае піянерскі лагер з дзецьмі з далёкай Поўначы – яскравае сведчанне шчырай інтэрнацыянальнай  дружбы савецкіх народаў.

17 мая 1984 г.

У гонар герояў

 

       Выканком пасялковага Савета дэпутатаў вырашыў увекавечыць памяць герояў Савецкага Саюза Аляксандра Канстанцінавіча Шоміна і Аляксандра Іванавіча Чарныша. Яны праявілі мужнасць і гераізм пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

      У сувязі з гэтым вул. Школьная г.п. Кіраўска перайменавана ў вул. А.К. Шоміна, а вул. Юбілей- ная – у вул. імя А.І. Чарныша.

19 студзеня 1985 г.

Творчыя справаздачы

 

      Сёння ў кінатэатры “Кастрычнік” адбудзецца творчая справаздача калгаса імя Кірава і “ІІІ з’езд Саветаў” у рамках фестывалю “Мірныя зоры над Кіраўшчынай”, якая прысвячаецца 40-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 50-годдзю ўтварэння нашага раёна.

       Прысутныя даведаюцца аб гісторыі стварэння калгасаў, поспехах у выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў, пазнаёмяцца з перадавікамі вытворчасці, заслужанымі людзьмі.

 

Такія сустрэчы з прадстаўнікамі іншых гаспадарак раёна павінны адбыцца ў  кожную суботу студзеня, лютым і сакавіку.

У фае кінатэатра будзе працаваць выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пачатак справаздачы – у 19 гадзін.

15 чэрвеня 1985 г.

Першы на Кіраўшчыне

 

Пачата будаўніцтва першага на Кіраўшчыне газаправода для таннага віду паліва – прыроднага газу. Ужо пракладзена 500 метраў падземнай ніткі, якая праходзіць па землях калгаса “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага. Мантажныя работы тут вядуцца Магілёўскім СПМК-6 Дзяржкамгаза БССР.

Добрых поспехаў на пракладцы газаправода дабіваецца брыгада на чале з В.А. Шуевым. Калектыў працуе зладжана, рытмічна, у поўнай адпаведнасці з планам-графікам…

25 ліпеня 1985 г.

Мэта дасягнута

 

Год назад у нашым раёне зарадзілася цудоўная традыцыя – свята вёскі. За гэты час экзамен трымалі жыхары вёсках Любонічы, Жылічы, Паўлавічы. У мінулую нядзелю сваё свята адзначалі жыхары вуліцы імя Кірава райцэнтра – самай старэйшай, якой споўнілася пяцьдзесят год…

Свята вуліцы прайшло запамінальна для ўсіх яго ўдзельнікаў. І галоўная мэта – дайсці да кожнага – дасягнута. 

4 кастрычніка 1986 г.

Мовай фактаў

 

У раёне працуе вучэбна-вытворчы камбінат, 9 сярэдніх, 11 васьмігадовых, 5 пачатковых школ, 5 музычных, мастацкая, дзіцячая спартыўная школа, раённы Дом піянераў і турыстычная база.

Дзяцей выхоўваюць 414 педагогаў. 23 з іх узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 4 удастоены звання “Заслужаны настанік БССР”, 25 – “Выдатнік народнай асветы”.

Па выніках атэстацыі трое педагогаў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністрэства асветы БССР, 10 – аблана, 12 – райана.

Штогод на патрэбы народнай асветы выдзяляецца каля двух мільёнаў рублёў народных сродкаў.

За адзінаццатую пяцігодку пабудаваны Кірылаўская пачатковая школа, дзіцячыя сады № 3 у Кіраўску, у калгасах імя Свярдлов, імя Ільіча, імя Куйбышава, “ІІІ з’езд Саветаў”, “Камуніст”. Заканчваецца будаўніцтва сада ў калгасе “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага.

Улетку 930 старшекласнікаў праходзілі загартоўку ў працоўных аб’яднаннях.

У мінулым навучальным годзе навучаліся 1177 вучняў, 11 выпускнікоў узнагароджаны залатымі медалямі, 59 пахвальнымі граматамі, 325 рабят закончылі год на “выдатна” і “добра”.

У дашкольных установах выхоўваецца 1650 дзяцей.

6 студзеня 1990 г.

Педагог-наватар

 

Сёння Жыліцкую школу мастацтваў цяжка ўявіць без выкладчыка М.Р. Забелава. Вось ўжо больш дзесяці гадоў ён вядзе тут клас баяна і акардэона і з’яўляецца кіраўніком дзіцячага ўзорнага аркестра баянаў.

Чым запомніліся апошнія гады Міхаілу Раманавічу і яго выхаванцам? У першую чаргу, зразумела, работай. Невялікімі сіламі, усяго па 50 – 60 чалавек, юныя музыканты давалі цэлыя канцэртныя праграмы – яркія, святочныя прадстаўленні. Удзельнічалі і ў шматлікіх фестывалях, аглядах і конкурсах, выступалі з канцэртамі ў розных гарадах рэспублікі і за яе межамі, здымаліся на Беларускім тэлебачанні.

 

Педагог-наватар умее узбудзіць у сваіх выхаванцах апантанасць, накіраваную на дасягненне высокіх вынікаў. Яго урокі– сапраўдныя ўрокі мастацтва. Колькі бачных i нябачных намаганняў затрачвае Mixaіл Раманавіч на тое, каб выхаваць у дзяцей пачуццё прыгожага. Ён не шкадуе ні часу, ні сіл, каб дапамагчы людзям наблізіць да сябе цудоўны свет мастацтва.

29 красавіка 1992 г. Вытворчасць мяса i малака падае

У параўнанні з мінулым годам вытворчасць (рэалізацыя) жывёлы зменшылася на 3619 цэнтнераў. Дапусцілі зніжэнне 11 гаспадарак. На 63 грамы зменшыліся сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на адкорме i вырошчванні, на 23 грамы свіней.

На 18683 цэнтнеры ўпала вытворчасць малака. Валавы надой знізілі ўсе гаспадаркі. План першага квартала выкананы ўсяго на 83,1 працэнта.

Зменшылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 3884 галавы, у тым ліку кароў на 1317 галоў. На 3,4 працэнта знізілася колькасць свіней, на 12,3 працэнта пагалоўе авечак.

20 сакавіка 1993 г. 

Сябры, вітайце наша свята!


У мінулую нядзелю ў раённым Доме культуры адбыўся агляд-конкурс фальклорна-этнаграфічных калектываў, які ператварыўся ў сапраўднае свята фальклорнай і народнай песні. Удзел у конкурсе прынялі 8 самадзейных калектываў сельскіх дамоў культуры і клубаў раёна. Іх выступленні ацэньвала журы, у саставе якога былі прадстаўнікі абласнога навукова-метадычнга цэнтра. 

Госці з Амерыкі

Творчасць многіх калектываў мастацкай самадзейнасці нашага раёна набыла вядомасць далёка за межамі Кіраўшчына і нават вобласці, рэспублікі. Неаднаразовыя здымкі на тэлебачанні, запісы на рэспубліканскім радыё, паездкі і гастролі фальклорна-этнаграфічных калектываў Казуліцкага клуба і Любоніцкага сельскага Дома культуры, ансамбля народнай песні “Мілавіцы” і  ншых выклікалі цікавасць да іх творчасці. Дайшла чарга і да замежжа.

Нядаўна ў раёне пабывала дэлегацыя з васьмі чалавек, трое з якіх былі замежныя госці – прадстаўнікі горада Данвера штата Каларада ЗША. У дэлегацыю ўваходзілі таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры рэспублікі, рэжысёр Беларускага тэлебачання Генадзь Мезенцаў.

Замежных гасцей вельмі цікавіла творчасць фальклорных калектываў нашага раёна, магчымасць наладжвання культурных сувязей з нашымі самадзейнымі артыстамі. На іх суд сваю праграму вынес ансамбль “Мілавіца” калгаса “Рассвет” ім К.П. Арлоўскага. Пазнаёміліся госці і з творчасцю аркестра баянаў Жыліцкай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам М.Р. Забелава. Трэба адзначыць, што водгукі замежных прадстаўнікоў былі самымі станоўчымі. Прагледзелі яны таксама відэазапісы выступленняў розных фальклорных калектываў нашага раёна. І, як адзначылі, атрымалі вельмі добрыя ўражанні.

27 ліпеня 1994 г.

“Рассвет”

 

          Калгас “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага славіўся ў рэспубліцы не толькі высокім узроўнем вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, але і развітай сацыяльнай базай, клопатам пра чалавека працы.

Стварэнне акцыянернага таварыства АПА “Рассвет” – гэта лагічны вынік шматгадовай напружанай працы рассветаўцаў і іх кіраўніка. На стварэнне ў гаспадарцы прадпрыемстваў, цэхаў і ўчасткаў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, падсобных промыслаў і інш. затрачана амаль  10 гадоў.

Вопыт, напрацаваны ў “Рассвете”, стаў набыткам навукі, а Старавойтаву В.К. прысвоена званне ганаровага акадэміка Акадэміі ўпраўлення пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (люты 1994 г.).

 

16 лютага 1994 г.

Фермерства ў раёне

Створана 46 сялянскіх гаспадарак, якім выдзелена 1536 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 1443 га ворнай зямлі (у кожным калгасе, акрамя АПА “Рассвет”). 63% – сяляне. У 1992 – 1993 гг. для ix развіцця са сродкаў дзяржаўнага бюджэту вылучана 149 млн. рублёў.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур па сялянскіх гаспадарках склала 32,3 ц (па калгасах i саўга-сах – 30,9 ц з гектара). Лепшых вынікаў дасягнулі сялянскія гаспадаркі Т.І. Мелінчан i Ю.В. Чарняева, дзе намалочана з кожнага гектара па 39,6 ц збожжавых. У лік дзяржзаказа сялянскімі гаспадаркамі прададзена 1205 т збожжа, 31,4 ільносаломкі, 3 т ільнотрасты, 22,3 т бульбы, 19,1 т цукровых буракоў, 4,2 т малака і 6,1 т мяса…    

11 лютага 1995 г.

Лічбы i факты. Сацыяльнае забеспячэнне

У нашым раёне па даных на 1 студзеня 1995 года пражывае:

9218 пенсіянераў;

870 інвалідаў працы;

364 інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны;

914 вязняў канцлагераў;

1200 адзінокіх састарэлых;

521 удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

За 1994 год выплачана пенсій 3 мільярды 968 мільёнаў 356 тысяч 300 рублёў.

22 сакавіка 1995 г.

Дапамога царкве

Раённы выканаўчы камітэт,  разглядзеўшы на сваім пасяджэнні прашэнне настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы ігумена Iліядора аб аказанні фінансавай дапамогі для заканчэння будаўніцтва храма, вырашыў выдзеліць кіраўскай Свята-Пакроўскай царкве 2 мільёны рублеў з фонду “Непрадбачаныя расходы” i пералічыць ix на разліковы рахунак 000700100 ў Кіраўскім аддзяленні № 2815 Ашчадбанка.

22 красавка 1995 г.

Другі тур фестывалю

У суботу, 15 красавіка, адбыўся чарговы тур фестывалю самадзейнага мастацтва “Салют Перамозе!”. На гэты раз гаспадарамі сцэны былі калектывы Чыгірынскага, Гарадзэцкага, Скрыпліцкага дамоў культуры, Хвайніцкага i Стайкаўскага клуба. Трэба адзначыць, што праграма была даволі багатай у жанравых адносінах…

У час канцэрта ў фае была размешчана выстава прыкладной творчасці.  Журы адзначыла работы Рыгора Старавойтава са Стаек, Кацярыны Грыгор'евай з Чыгірынскага і Стайкаўскага клубаў, таленавіта напісаныя карціны Юрыя Жывіцы са Стаек, вышыўку Аляксандры Волкавай са Стаек, работы Ганны Жыдовіч.

Разам з духмяным караваем эстафета фестывалю была перададзена чарговым удзельнікам, якія трымаюць творчую справаздачу 29 красавіка бягучага гада.

7 червеня 1995 г.

Прыйдзе ў школы “Маладосць

Днямі ў рэдакцыю газеты пазваніў рэдактар аддзела нарыса i публіцыстыкі рэспубліканскага часопіса “Маладосць”,  член Саюза пісьменнікаў Бeлapyci Уладзімір Пятровіч Саламаха. Ен паведаміў, што ў ix рэдакцыі ёсць магчымасць выпісаць на трэцi квартал для школ раёна свой чaconic. Так-так, бясплатна. А мы пaпpaciлi Уладзіміра Пятровіча шчыра, па-зямляцку, зрабіць добрую справу яшчэ i для раённай, дзіцячай бібліятэкі, вучылішча, музычных, мастацкай школ i для саўгаса-тэхнікума. Нашу прананову ён падтрымаў поўнасцю...

5 ліпеня 1995 г.

Танней, чым у Бабруйску

Лепш за іншыя падсобныя прадпрыемствы спрацаваў у першым паўгоддзі калектыў цагельнага завода “Сугроб” аграпрамысловага аб’яднання “Рассвет”. На прадпрыемстве, дзе зараз працуе каля 100 чалавек, штодзённа выпускаецца каля 30-40 тысяч штук сырца. Кошт кожнай з ix – 850 тысяч рублеў, а ў Бабруйску – мільён.

Дырэктар завода Мікалай Васільевіч Касцян назваў i яшчэ адну цікавую  лічбу: рэнтабельнасць прадпрыемства за шэсць месяцаў склала 60 працэнтаў…

Падрыхтавала В. Аўдзеева

 

 

 

 

 

 

 

 

Гepoi Сацыялістычнай Працы

 

 

АРЛОЎСКІ Кірыла Пракопавіч (гл. арт. “За мужнасць i гераізм”).

БАРКОЎСКАЯ Вера Іосіфаўна. Нарадзілася ў 1928 г. у в. Курганы Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі (1946) працавала ў калгace “Радзіма” звеннявой па вырошчванні льну, брыгадзірам паляводчай i комплекснай брыгад, стала майстрам высокіх ураджаяў. У 1966 г. удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана ордэнам Лeнiнa (1966), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), могімі медалямi.

ДРОЗД Ефрасіння Паўлаўна. Нарадзілася ў 1935 г. у в. Рылаўка Kipaўскага раёна. Пасля заканчэння школы працавала ў калгасе імя Кірава, з 1964 г. — звеннявая па вырошчванні льну; працавала на гэтай пасадзе больш за 20 гадоў. Удзельніца

ВДНГ(тройчы). Узнагароджана ордэнам Ленінa (1971), “Дружбы народаў” (1981),  медалямі. У 1973 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна i залатога медаля “Серп і молат”.

ЕЛІСЕЕНКА Галіна Пятроўна. Нарадзілася ў 1935 г. у в. Лукі Бабруйскага раёна Маілёўскай вобласці. У 1939 г. сям'я пераехала ў в. Букіно Кіраўскага раёна. Скончыла 5 клacaў мясцовай школы, працавала ў калгасе “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага: у 1954 – 58 гг. у паляводстве, у 1958-79 гг. даяркай, затым – у  дзіцячым садку і сталовай. Удзельніца ВДНГ. У 1966 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

КІСЯЛЁВА Феадосія Фёдараўна. Нарадзілася ў 1914 г. у в. Валосавічы Kiраўскага раёна. 3 сямі гадоў працавала па найме, дапамагала бацькам па гаспадарцы. 3 1931 г. працавала ў калгасе “Чырвоны Усход”, пасля вызвалення раёна зноў працавала ў гэтай гаспадарцы ў плодагадавальніку. У 1946-69 гг. даярка калгаса “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага. У 1958 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана залатым медалём ВДНГ (1958). Дэпутат пасялковага i paённага Саветаў народных дэпутатаў (1961 – 65)