Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Беларуская мова ва ўстановах дашкольнай адукацыі

 Беларуская мова — высокаразвітая славянская мова з багатым лексічным складам, распрацаванай сістэмай нормаў, якая здольна забяспечыць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства.

Пашырэнне магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 г. № 234 “Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца шляхам унясення звестак пра дзіця ў спісы дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, пры прадастаўленні законнымі прадстаўнікамі дзіцяці дакументаў, названых у пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).

Згодна арт. 58. Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 “Аб зацверджанні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6., 6.7.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У Кіраўскім раёне ў 2023/2024 навучальным годзе функцыяніруюць 4 установы адукацыі з беларускай мовай навучання:

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад в. Барсукі»

barsukisad@tut.by

213946, аг. Барсукі, вул. Цэнтральная, 28а, тэлефон 74161

Кіраўнік: Мялешкіна Людміла Васільеўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя А.Г.Худалеева»

pavlovichi.dsad@tut.by

213945, аг. Паўлавічы, вул. Міра, 1а, тэлефон 73865

Кіраўнік: Макаронак Наталля Пятроўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Любоніцкіа сярэдняя школа Кіраўскага району»

lubonichi.kirovsk@tut.by

213930, аг. Любонічы, вул. Маладзёжная, 2а, тэлефон 73413

Кіраўнік: Лазаковіч Ганна Аляксандраўна

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Стайкаўская пачатковая школа»

stajkovskijupkdsnsh@mail.ru

213940, аг. Стайкі, вул. Маладзёжная, 2, тэлефон 74214

Кіраўнік: Шаболда Святлана Іванаўна

Карысныя спасылкі:

Спасылка на сайт Міністэрства адукацыі ў рубрыку бацькам дашкольнікаў:

https://edu.gov.by/urovni-obrazovaniya/doshkolnoe-obrazovanie/doshkolnoe-obrazovanie/informatsiya/roditelyam-doshkolnikov/

 Спасылка ў рубрыку навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай адукацыі:

https://edu.gov.by/urovni-obrazovaniya/doshkolnoe-obrazovanie/doshkolnoe-obrazovanie/informatsiya/nauchno-metodicheskoe-obespechenie/

спасылка ў рубрыку актуальна:

https://edu.gov.by/urovni-obrazovaniya/doshkolnoe-obrazovanie/doshkolnoe-obrazovanie/informatsiya/aktualno/