Шосты дзень тыдня — субота — з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.