Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.11.23

На экскурсію ў “Кіравец”!

На экскурсію ў “Кіравец”!

У рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” заўсёды рады гасцям любога ўзросту. Добрай традыцыяй для калектыву раёнкі стала прымаць на экскурсіі вучняў школ: і пра прафесію пагутарыць з рабятамі, і пачуць іх пажаданні наконт распрацоўкі новых тэм, падачы і афармлення газетных матэрыялаў.

Падчас школьных канікулаў у “Кіравец” завіталі вучні пачатковых класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. У гутарцы з імі мы даведаліся, што ў многіх сем’ях раёнка – пастаянны госць, у некаторых газету выпісваюць бацькі, у некаторых дзядулі і бабулі, акрамя таго “Кіравец” дзеці часта бачаць у школе – на класных і інфармацыйных гадзінах. Рабятам цікава чытаць навіны пра школьнае жыццё, хтосьці бачыў на старонках выдання сяброў і знаёмых.
Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з калектывам установы, працэсам вёрсткі газеты, работай аддзела прыёму рэкламы, падрабязна даведаліся пра этапы выпуску газеты, пра тое, што трэба, каб стаць журналістам.

Юнакам і дзяўчатам было цікава паглядзець падшыўкі газет розных гадоў, якія захоўваюцца ў архіве рэдакцыі, – гэта сапраўдны летапіс, праз яго можна прасачыць этапы станаўлення і развіцця Кіраўскага раёна, подых гісторыі. Найбольш старажытная падшыўка “Кіраўца”, што ёсць у рэдакцыі, датуецца 1966 годам.

Вельмі прыемна, што наш “Кіравец” чытаюць падпісчыкі розных узростаў!

Фотаматэрыялы