Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.10.18

«Мае правы і абавязкі»

У 6-ы школьны дзень да Дня прававой інфармацыі у ДУА “Любоніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” для навучэнцаў V - VII класаў быў праведзены час пытанняў і адказаў па тэме «Мае правы і абавязкі» пад кіраўніцтвам Карпавай М.В.

         У 6-ы школьны дзень да Дня прававой інфармацыі ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў V - VII класаў быў праведзены час пытанняў і адказаў па тэме «Мае правы і абавязкі» пад кіраўніцтвам Карпавай М.В.

Дзеці актыўна прымалі ўдзел ў бяседзе, адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі. Пасля бяседы навучэнцы зрабілі вынік, што ведаць свае правы і абавязкі павінен кожны грамадзянін.

Сярод навучэнцаў – VIII-IX класаў быў праведзены круглы стол «Знаёмства з адміністрацыйным кодэксам РБ: адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх», пад кіраўніцтвам Гарыст С.І. У ходзе абмену думкамі навучэнцы падзяліліся на тры групы: абвінавачванне, абарона і падсудныя. Суддзя пазнаёміў прысутных з артыкуламі Адміністрацыйнага кодэкса РБ, за парушэнне якіх прадугледжана пакаранне непаўналетніх з 14 гадоў і асноўнымі відамі адміністрацыйных спагнанняў за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў.

У рамках акцыі «Чысты лес - 2018» праходзіла акцыя «Помнік». Навучэнцы V –VII класаў разам з педагогам-арганізатарам удзельнічалі ў ўборцы тэрыторый, прылеглых да мемарыяльных комплексаў і памятных месц.

                Працавала аб’яданне па інтарэсах «Скарбніца». 

         Праводзіліся факультатыўныя заняткі для вучняў IXкласа і кансультацыі па вучэбных прадметах «Хімія» і «Беларуская мова» для навучэнцаў VIIIі VI класаў.

                Навучэнцы I – VIIкласаў наведалі нядзельную школу.

Усяго ва ўстанове адукацыі на 20.10.2018 прысутнічала 25 навучэнцаў (45%).

 

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце                                                             Н.В. Аўсянік

 

 

Фотаматэрыялы