Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.01.20

Паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

20.01.2020 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Мышкавіцкая сярэдняя школа” адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Вучэбныя заняткі па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка”.

Паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

20.01.2020 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Мышкавіцкая сярэдняя школа” адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Вучэбныя заняткі па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка”.

З задавальненнем удзельнікі наведалі ўрок беларускай мовы ў 6 класе па тэме “Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы і назвынаселеных пунктаў на – оў, – ёў, – аў, – ын, – ін.” , настаўнік Баршчова Н.У. Урок быў накіраваны на фарміраванне і развіццё адпаведных прадметных кампетэнцый.

На паседжанні былі разгледжаны пытанні “Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай мове”, “Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове”.

Прааналізаваны вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” сярод вучняў 9-11 класаў. Вопытам падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры падзялілася настаўнік ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева” Макаронак А.Р.

Фотаматэрыялы