Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.12.23

Адкрыты лыжны сезон!

Адкрыты лыжны сезон!

Вялікая каштоўнасць для кожнага чалавека – здароўе! Для дзятвы зімовыя забавы– незвычайная радасць і карысць. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела.

Сёлета зіма трывала ўступіла ў свае правы яшчэ ў лістападзе і замацавалася марозцам з абільным снегам. Школьнікаў і іх настаўнікаў такі расклад, безумоўна, не можа не радаваць. Многія з нецярпеннем чакалі менавіта снежнага покрыва на зямлі, каб мець магчымасць стаць на лыжы, праводзіць заняткі па фізічнай культуры на свежым паветры і атрымліваць ад гэтага незабыўныя эмоцыі і ўражанні.

Лыжны сезон адкрыты ва ўстановах адукацыі раёна!

Фотаматэрыялы