Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.01.24

Вучаніцы СШ №1 сталі пераможцамі трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды

Вучаніцы СШ №1 сталі пераможцамі трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды

Вучаніцы СШ №1 сталі пераможцамі трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды

Вучаніцы СШ №1 Саміна Ахундава і Кацярына Бялянава сталі пераможцамі трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дзяўчаты заваявалі Дыпломы I ступені па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца”.

Кіраўчанам няцяжка здагадацца, што Саміну і Кацярыну рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе педагог СШ №1 Алена Пархамовіч. Яе вучаніцы больш за 10 гадоў перамагаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіядах па працоўным навучанні. Некаторыя дзякуючы гэтаму нават паступаюць у ВНУ без іспытаў.

Гэтыя юныя кіраўчанкі ўжо не ўпершыню дасягаюць поспехаў у прадметнай алімпіядзе. Кацярына ўдзельнічала ў такім інтэлектуальным спаборніцтве ў чацвёрты раз і кожны раз дасягала добрых вынікаў. Дзяўчына захапілася працоўным навучаннем услед за старэйшай сястрой, якая тройчы заваёўвала Дыпломы першай і другой ступені на рэспубліканскай алімпіядзе.

Для Саміны сёлетняя алімпіяда была трэцяй: у першы раз яна ўзяла Дыплом III ступені, летась – II ступені. Прадмет “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца” падабаўся дзяўчыне яшчэ з 5 класа, ды і настаўніца натхняла развівацца і ўдасканальвацца ў гэтым накірунку.

Па словах дзяўчат, галоўны сакрэт поспеху – жаданне перамагаць, працавітасць і мэтанакіраванасць.
Алімпіяда па вучэбных прадметах – гэта найважнейшае для вучняў інтэлектуальнае спаборніцтва падчас навучальнага года. У ходзе падрыхтоўкі да яго яны павышаюць свой адукацыйны ўзровень, хтосьці вызначаецца з будучай прафесіяй.

Па выніках правядзення ІІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды сярод пераможцаў будзе сфарміравана каманда Магілёўскай вобласці па 19 вучэбных прадметах, якая прадставіць нашу вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе сёлетняй вясной.
Жадаем дзяўчатам поспехаў!

Фотаматэрыялы