Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.03.24

Выбар адпачынку – важны крок: канікулы ў аздараўленчым лагеры

Выбар адпачынку – важны крок: канікулы ў аздараўленчым лагеры

Выбар адпачынку – важны крок: канікулы ў аздараўленчым лагеры

24 сакавіка ў Беларусі пачаліся школьныя канікулы, а 25 сакавіка расчынілі свае дзверы для дзяцей аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем.

Паводле інфармацыі аддзела па адукацыі райвыканкама, аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем працуюць на працягу 6 дзён на базе 11 устаноў адукацыі, а гэта ўсе школы раёна. Аздараўляюцца ў іх 165 вучняў. “Лагеры працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў, – падкрэслівае начальнік аддзела Наталля Траццякова, – выконваецца прыкладны распарадак дня, арганізавана трохразовае харчаванне дзяцей па зацверджаных нормах згодна з ўзроставымі катэгорыямі. Пры залічэнні ў лагеры перавага аддавалася дзецям-сіротам, дзецям з прыёмных і апякунскіх, мнагадзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў, а таксама дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або ў дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Кожны дзень у лагеры для вучняў –
гэта новыя адкрыцці і знаёмствы, уражанні і актыўны адпачынак. Педагогі робяць усё, каб канікулы ў дзяцей прайшлі ярка і цікава, а галоўнае – бяспечна».

Такі фармат лагера дае дзецям магчымасць для паўнавартаснага адпачынку, аздараўлення і развіцця ў бяспечным асяроддзі, забяспечвае ім магчымасць зай-
мацца актыўнымі відамі адпачынку, мець зносіны з аднагодкамі і атрымліваць новыя веды і навыкі. Праграмы лагераў уключаюць у сябе розныя адукацыйныя і творчыя заняткі па інтарэсах, спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы.

Для бацькоў аздараўленчыя лагеры прапануюць упэўненасць у тым, што іх дзеці праводзяць час з карысцю, пашыраюць свае гарызонты і вучацца нечаму новаму. Гэта таксама дае ім магчымасць сканцэнтравацца на працы ці іншых задачах, ведаючы, што іх дзеці знаходзяцца ў бяспецы.

– Я жыву ў Хвайніцы і кожны дзень на школьным аўтобусе прыязджаю ў лагер. Мне тут вельмі падабаецца, – дзеліцца ўражаннямі вучаніца Барчыцкай СШ Яўгенія Глушакова (5 клас) – Тут кожны дзень столькі цікавых мерапрыемстваў! Асабліва мне падабаюцца спартыўныя: спаборніцтвы, эстафеты, рухомыя гульні. А яшчэ нас вельмі смачна кормяць, садавіна кожны дзень, даюць і салодкае што-небудзь. Карацей, я не шкадую, што канікулы праводжу ў лагеры.

– Я кожныя канікулы наведваю лагер і не шкадую пра гэта, – расказвае вучаніца Паўлавіцкай СШ
імя Г.А.Худалеева Вікторыя Мельнік (6 клас). – Я жыву ў Барсуках, нас у лагер прывозіць школьны аўтобус. Нашы настаўнікі кожны дзень рыхтуюць для нас нешта новенькае і цікавае: экскурсіі, віктарыны, спартыўныя мерапрыемствы, а самае галоўнае, што яны ўлічваюць нашы інтарэсы. Мне, напрыклад, вельмі спадабалася экскурсія ў Боркі, я была тут ужо не першы раз. Лічу, што гэта жалобнае месца павінен наведаць кожны, каб ведаць сваю гісторыю і цаніць мір, які дастаўся нам такой дарагой цаной…

– Я з задавальненнем хаджу ў лагер, а сам жыву ў Хвайніцы, – гаворыць вучань Чыгірынскай СШ Мікіта Кушавараў (2 клас). – У нас добрыя выхавальнікі, у мяне тут сябры. Калі ўрокі, то не хапае часу на гульні, а ў лагеры мы шмат гуляем. Асабіста мне асабліва падабаюцца спартыўныя гульні. І наогул, у нас у лагеры кожны дзень вельмі весела і цікава. І мне яшчэ падабаецца, як нас кормяць. Мая любімая страва амлет, і тут я яго ем з задавальненнем.

Фотаматэрыялы